У філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гутарка "За жыццё без тытуню". Падчас мерапрыемства гутарка ішла аб шкодзе нікаціну, курэння, як актыўнага, так і пасіўнага і спосабах адмовы ад гэтай шкоднай звычкі. Было асветлена пытанне аб курэнні так званай у побыце "бяспечнай" электроннай цыгарэты, прапанаваны кнігі пра здаровы лад жыцця.
Новости
- Просмотров: 908