У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» для дзяцей школьнага лагера «Сонейка» прайшла гадзіна здароўя «Прыхільнасці, якія знішчаюць жыццё». На мерапрыемстве была закранута хвалюючая тэма - наркаманія і моладзь. У ходзе размовы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення наркотыкаў, даведаліся цікавы факт - нашы продкі сілкаваліся насеннем канопляў, лячыліся ёю, шылі з яе вопратку, не падазраючы аб яе шкодзе. Таксама размова ішла пра лёс вядомых людзей (пісьменнікаў, спевакоў, музыкаў, акцёраў, рэжысёраў), чыё жыцці згубілі наркотыкі і СНІД. У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава-папярэджанне «Прыхільнасці, якія знішчаюць жыццё».
Новости
- Просмотров: 1014