Да Года культуры ў філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў час этыкі "Мова. Культура. Чытанне". Мерапрыемства адбылося ў ДУА "Масалянскі вучэбна-падагагічны комплекс яслі-сад - пачатковая школа".
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю, народнымі традыцыямі, паходжаннем беларускага слова. З дзецьмі абмеркавалі пытанні, што такое этыкет і ці патрэбны ён у наш час? Удзельнікі мерапрыемства зацікавіліся кнігай В.Кудлачёва, И.Фоменковой “Советы феи вежливости”.