Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015г. №522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў).
Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.
Асноўныя мерапрыемствы да Года культуры
ПЛАН мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў Бераставіцкім раёне
ПЛАН мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў Гродзенскай вобласці