231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь”

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у раённым святочным мерапрыемстве “Паклон табе, мой беларускі край!”. Увазе жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь”, на якой была змешчана навуковая, дакументальная, публіцыстычная, мемуарная літаратура, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асобае месца занялі выданні, ў якіх змешчаны дакументы, фотаздымкі, франтавыя лісты, плакаты, успаміны франтавікоў, якія ўдзельнічалі ў баях.

Чыстае імя маёй Радзімы1

Бібліятэкары, апранутыя ў вайсковую форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, запрашалі пазнаёміцца з найноўшымі выданнямі па гісторыі апошняй вайны на тэрыторыі Беларусі.  Раздзел экспазіцыі ”Твае Героі, Беларусь!” знаёміў бераставічан з кнігамі аб легендарных героях Вялікай Айчыннай вайны і Героях працы пасляваеннага часу. Другая частка экспазіцыі “Бераставіччына ў ракурсе мінулага і сучаснасці” прадстаўляла выданні аб гісторыі раёна і сучасным яго становішчы, аб славутых асобах Бераставіцкага краю. Усе, хто завітаў на пляцоўку раённай бібліятэкі, знайшоў цікавую для сябе літаратуру па гераічнай гісторыі Беларусі і гісторыі сваёй малой радзімы, а таксама меў магчымасць зрабіць фотаздымак з дзяўчатамі ў вайсковай форме 1941-1945 гадоў. Дзяцей зацікавілі тут маляўнічыя выданні па гісторыі даспехаў і зброі. Яны з задавальненнем лісталі альбомы. Супрацоўнікі бібліятэкі запрашалі іх наведаць бібліятэку.
Чыстае імя маёй Радзімы2

 

 

 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.