З 2000 года па прапанове ЮНЕСКА ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтаму была прысвечана паэтычная гадзіна "Ты будзеш звінець, мая родная мова!", якая прайшла ў філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка". У правядзенні мерапрыемства прымалі ўдзел старэйшыя школьнікі, якія падрыхтавалі і правялі для малодшых віктарыну.
Удзельнікі расказвалі любімыя вершы на мілагучнай мове сваіх продкаў, паслухалі песні пра родны край.