Тэатралізаванае народнае свята “Купалле” 7 ліпеня адбылося на пляцоўцы філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Малая Бераставіца. Удзельнікі плялі вянкі ды выбіралі Купалку, вадзілі карагоды ды танцавалі, а а таксама спявалі купальскія песні.
Адбылося і рытуальнае запальванне купальскага вогнішча.Не абышлося і без скокаў праз агонь.Скончылася мерапрыемства традыцыйным пошукам папараць – кветкі.