У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла інтэлектуальна-краязнаўчая гульня – “Край сінявокі, дзе жывуць беларусы”.
Бібліятэкар прапанавала дзецям прыняць удзел у віктарыне-вандроўцы па родным краі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вобласцямі, з гарадамі, замкамі Беларусі, з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі. Дзеці размалявалі сімвал Беларусі – птушку Бусел.