231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка – крыніца мудрасці і ведаў”

“Бібліятэка – крыніца мудрасці і ведаў” – пад такой назвай прайшоў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы Дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны Дню бібліятэк Беларусі. У рамках мерапрыемства адбыліся: - святочная сустрэча ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Жанчыны пажадалі павіншаваць бібліятэкараў напярэдадні свята. З віншавальным словам да супрацоўнікаў бібліятэкі звярнулася старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў А.І. Сілкова.

Бібліятэка  крыніца мудрасці і ведаў

Бібліятэкары ў сваю чаргу падрыхтавалі святочнае бібліяшоў, падчас якога пазнаёмілі прысутных з гісторыяй раённай бібліятэкі і правялі бліц-экскурсію “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы”; - прэзентацыя выставы творчых работ загадчыка філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Аксаны Кумпель “Алмазная мазаіка – маё захапленне”, падчас якой яна расказала пра сваё захапленне і асаблівасці тэхнікі алмазнай мазаікі і адказала на пытанні прысутных. Для жадаючых бібліятэкар правяла майстар-клас па стварэнню карцін у тэхніцы алмазнай вышыўкі; - пазнавальна-забаўляльная праграма “Чароўны дом – бібліятэка!” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” . Маладыя людзі пазнаёміліся з выставай творчых работ загадчыка філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Аксаны Кумпель “Алмазная мазаіка – маё захапленне” і прэзентацыяй “Самыя незвычайныя бібліятэкі свету”. Завяршыўся Дзень адчыненых дзвярэй святочнай сустрэчай бібліятэкараў “Делу книжному верны!”, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні працы. На пасяджэнні прысутнічала намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі А.Ц. Хоміч. Яна павіншавала калектыў раённай бібліятэкі з Днём бібліятэк Беларусі, пажадала поспехаў, новых ідэй і творчага натхнення ў працы.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.