231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Яндекс.Метрика
МУЗЕЙ ВАВЁРКІ Ў ВЯЛІКАЙ БЕРАСТАВІЦЫ


вул. Савецкая 17,
231778 г.п. Вялікая Бераставіца,
Гродзенская вобласць

Электронны адрас:
berest_museumbelki@tut.by

Дырэктар музея

ГАЛАВАЧ
Аляксандр Мікалаевіч
тэл. раб. 8 (01511) 2-18-78
Музей працуе
з аўторка па нядзелю
з 9.00 да 18.00.
Здзейсніць папярэдні запіс на экскурсію
і даведацца кошт уваходных білетаў
можна па тэлефоне
2-18-78.

Галоўны захавальнік фондаў музея

Волкаў
Яўген Аляксандравіч

тэл. раб. 8 (01511) 2-27-28

Старэйшы навуковы супрацоўнік

Самкоў
Андрэй Віктаравіч
тэл. раб. 8 (01511) 2-28-27

Навуковы супрацоўнік

Пацэнка
Мікалай Іванавіч

тэл. раб. 8 (01511 )2-28-27
Гiсторыя стварэння

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года быў зацверджаны герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб мястэчка “Чырвоная вавёрка пад залатой каронай”. Менавіта герб стаў адпраўным пунктам праекта раённага музея.

Музей створаны 1 жніўня 2012 года рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 ліпеня 2012 года. З гэтага часу актыўна праводзілася праца па стварэнні экспазіцыі музея і пошуку прадметаў музейнага значэнння. Урачыстае адкрыццё выставачных залаў музея для наведвальнікаў адбылося 7 кастрычніка 2014 года. Профіль музея комплексны, прадстаўляе прыродазнаўчую і гістарычную тэматыкі, раскрыць якія дапамагаюць класічныя і сучасныя наватарскія формы музейнай дзейнасці.
Агульная плошча будынка музея складае 268,78 м2, з якой 84,4 м2 – экспазіцыйныя памяшканні, 19,0 м2 – памяшканні пад захаванне фондаў. Зямельны ўчастак займае плошчу 0,115 га.

НЕВЯЛІКАЯ ВАНДРОЎКА ПА МУЗЕЮ

Тэматычнае афармленне музея пачынаецца з вестыбюля і працягваецца ў чатырох залах пастаяннай экспазіцыі.

Першыя дзве залы адведзеныя прыродазнаўчай тэматыцы і прысвечаныя вавёрцы.
Так у першай зале размешчаныя клетка-вальер з жывым звярком, інтэрактыўная карта «Тут жывуць вавёркі», якая знаёміць з арэалам іх пражывання, і чучалы экзатычных прадстаўнікоў сямейства вавёркавых.
Асобна прадстаўлена тэма «Вавёркі Беларусі». У вітрынах размешчаны чучалы, фотаздымкі вавёркі, ляцягі і сусліка, якія вядуцца ў Беларусі, чучалы прыродных ворагаў вавёркі.

Акцэнт у другой зале зроблены на дыяраме лесу, якая адпавядае натуральным умовам пражывання вавёркі.
Завяршае залу падтэма «Геральдыка», дзе прадстаўлены гербы гарадоў, на якіх адлюстравана вавёрка.
Трэцяя зала раскрывае гістарычную тэматыку і знаёміць з матэрыяламі раскопак на Бераставіччыне, уладальнікамі мястэчка, знакамітымі землякамі і ўраджэнцамі, святкаваннем 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.
У экспазіцыйных вітрынах размешчаны копіі архіўных дакументаў і пячатка вялікабераставіцкага магістрата, макет палаца Касакоўскіх, манікены ваяроў, а таксама шмат іншых прывабных для наведвальнікаў рознага ўзросту экспанатаў. .
У асобнай вітрыне трэцяй залы прадстаўлены рэчы, перададзеныя пасольствамі Кітая і Манголіі і якія маюць дачыненне да навуковай дзейнасці славутага ўраджэнца Бераставіччыны Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага – філолага, заснавальніка манголазнаўства..
Завяршаюць трэцюю залу прадметы мастацтва, дэкаратыўныя фігуркі, цацкі, кнігі, калекцыі філатэліі і паштовак з вобразам вавёрак.
Заканчваецца экспазіцыя чацвёртай залай, якая прысвечана гісторыі Бераставіччыны ХХ стагоддзя: ад Першай сусветнай вайны праз фотааб’ектыў Рамана Салаўя, міжваенны перыяд праз бераставіцкі кірмаш да Другой сусветнай вайны праз рэшткі вайсковага рыштунку і лёсы жыхароў Бераставіччыны.
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.