231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

победы

Яндекс.Метрика

НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ

“Бераставіцкія музыкі”

25.09.2018

У чэрвені 1997 года ансамблю “Бераставіцкія музыкі” за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па прапагандзе народный традыцый, рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспубліркі Беларусь прысвоена найменне “Народны самадзейны калектыў”.

За час свайго існавання калектыў заслужыў павагу і любоў гледачоў не толькі на Радзіме, але і за яе межамі. Калектыў был неаднаразова запрошаны на Міжнародныя фестывалі “Прыпеўкі фрывольнай” і “Сяброўская бяседа” у Рэспубліку Польшча. Таксама выступаў з канцэртамі ў Літве, удзельнічаў у свяце беларускай песні “Панявежыс”.

У 2011 годзе “Бераставіцкія музыкі” былі запрошаны на Міжнародную ярмарку прадпрымальнікаў памор’я ў г.Шымбарг у Рэспубліцы Польшча , з канцэртамі ў гарадах Гданьску і Слупску.

Неаднаразова калектыў удзельнічаў у абласным фестывалі народнай музыкі і песні, які праходззіў у г.Ліда: у 1998 годзе ўзнагароджаны Дыпломам, ў 2010 годзе стаў лаўратам ІІ ступені , а ў 2011 годзе - лаўрэатам III ступені.

Ансамбль неаднаразова прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна (2011, 2013, 2018 гг.) . У 2014 годзе калектыў стаў Лаурэатам XX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

У 2012 годзе народны ансамбль народнай песні стаў Дыпламантам XV Міжнароднага фестывалю народнай музык “Звіняць цымбалы і гармонік” г.Паставы.

У 2014 годзе народны ансамбль народнай песні прымаў удзел у рэгіянальным кірмашы “Еўрарэгіён Неман”.

У 2013, 2014, 2015, 2017 гг. калектыў прымаў удзел і быў ўзнагароджаны Дыпломамі рэгіянальнага свята “Свіслачскі кірмаш”, абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…” г.Свіслач.

Пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў “Дажынкі” ў гарадах Масты, Ваўкавыск, Лідзе, Слоніме, Дзятлава, Іўе, Свіслачы.

Ансамбль вядзе актыўную прапаганду па развіццю аматарскай творчасці сярод моладзі, дзяцей і падлеткаў, вывучае і захоўвае народнае песеннае мастацтва.

У 2016 годзе калектыў быў ўзнагароджаны Граматай Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры за папулырызацыю песеннай творчасці Бераставіччыны.

Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства , прафесіяналізм і асаблівы творчы падыход прадэманстраваў калектыў пры падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу канцэртаў у рамках прадвыбарнай кампаніі Выбараў Прэзедэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, у 2016 годзе – Выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

За актыўны ўдзел у раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемствах, народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” у 2016 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ І ПРАЦЫ

“Памяць сэрца”

 25.09.2019

Хармайстар – Таццяна Панасюк

Народны хор ветэранаў вайны і працы “ПАМЯЦЬ СЭРЦА” пачаў сваю творчую дзейнасць з лістапада 1998 года. У 2002 годзе калектыву было прысвоена найменне “народны”.

Народны хор ветэранаў вайны і працы дзейнічае пры аддзеле па правядзенню культурных мерапрыемстваў і развіццю народнай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На рахунку калектыва  шмат канцэртаў, творчых сустрэч, святочных агеньчыкаў і тэматычных мерапрыемстваў.

Народны хор ветэранаў вайны і працы вядзе актыўную ідэалагічную прапаганду сярод дзяцей і моладзі. Творча працуе над абнаўленнем канцэртнага рэпертуару народнымі, лірычнымі і патрыятычнымі творамі беларускіх, рускіх і іншых аўтараў.

У 2012 годзе народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” прымаў удзел у канцэрце, прысвечанаму 25-годдзю беларускай арганізацыі ветэранаў.

Кожны год калектыў з’яўляецца актыўным удзельнікам фестывалю мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у г. Ваўкавыску.
Хор ветэранаў вайны і працы вядзе актыўную творчую дзейнасць і з’яўляецца пастаянным удзельнікам такіх мерапрыемстваў як Дзень пажылых людзей, Дзень інвалідаў, свята Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Калектыў мае сваіх прыхільнікаў. На працягу некалькіх год народны хор “Памяць сэрца” з поспехам трымае творчую справаздачу на летняй канцэртнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя г.п.Вялікая Бераставіца.

Калектыў мае шмат узнагарод.

У 2014 годзе народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” атрымаў Грамату абласнога Савета ветэранаў.

У 2014,2018 гг. Калектыў узнагароджаны Ганаровай Граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камтэта за актыўны ўдзел у раённых, абласных, культурна-масавых мерапрыемствах.

НАРОДНЫ ТЭАТР

 “Магія гульні”

25.09.2020

Рэжысёр  – Марына Хаменя

Сваю творчую дзейнасць народны тэатр “ Магія гульні” пачынаў з 1978 года пад кіраўніцтвам А.А.Барысевіча, як агітбрыгада “Сонейка”.
7 красавіка 1982 года агітбрыгада атрымала ганаровае найменне “народная”.

На працягу творчага шляху калектыву мянялася шмат кіраўнікоў тэатра, якія ўносілі свой асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва ў раёне.

У 1983 годзе   А.А. Барысевіч стварыў дыска-тэатр “Сучаснік”, удзельнікі якога ў 1984 годзе прынялі ўдзел і паспяхова выступілі ў Рэспубліканскім конкурсе маладзёжных дыскатэк у г. Гродна.

У кастрычніку 1983 года агітбрыгада “Сонейка” удзельнічае ў праграме “На Прынёманскіх  прасторах” на Гродзенскім абласным тэлебачанні..

У 1997 годзе народная агітбрыгада “Сонейка” была перайменавана ў народны тэатр “ Магія гульні” рэжысёр тэатра – Н.А.Вытаптава. Шмат цікавых тэатральных прэм’ер, спектакляў, тэатралізаваных прадстаўленняў мелі поспех не толькі на раённай сцэне, але неаднаразова былі адзначаны рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі.

У 2011 годзе тэатр “Магія гульні” паспяхова падцвердзіў найменне “народны”.

З 2013 года рэжысёр тэатра - М.Хамяня. Актыўная творчая дзейнасць тэатра была падцверджана шэрагам тэатралізованных пралогаў і пастановак, дзіцячых спектакляў і навагодніх ранішнікаў.

У 2014 годзе тэатр “Магія гульні”пацвердзіў найменне “народны”, пастаноўкай спектакля па п’есе Сяргея Кавалёва “Звар’яцелы Альберт”.

У 2016 годде  адбылася прэм’ера спектакля па п’есе-казцы  “ Аліса  ў краіне цудаў” па творы Л.Кэрала.

У 2017 годзе калектывам былі прадстаўлены юным гледачам цікавыя дзіцячыя спектаклі-казкі “Волшебник изумрудного города”, “Волшебное зеркало”.

У 2018 годзе ўдзельнікі тэатра “Магія гульні” прадставілі гледачам тэатралізаваны пралог “Вялікая Бераставіца – праз вякі!” на раённым брэндавым свяце “БЕРАСТ-ФЭСТ”.

 МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЫЎ

“СОНЕЙКА”

25.09.2021

Рэжысёр  - Любоў Валейка

Маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” быў створаны ў 1976 годзе. У верасні 2003 года калектыву было прысвоена найменне “узорны” маладзёжны тэатральны калектыў.

Асноўная мэтай калектыву - вучыць дзяцей тэатральнаму мастацтву, паглыбляць веды аб гісторыі тэатра, развіваць тэатральны патэнцыял удзельнікаў у працэсе авалодвання ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для сцэнічнага ўвасаблення драматургічнага матэрыялу, папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.

Тэатральны маладзёжны калектыў “СОНЕЙКА” з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестывалю народных (узорных) тэатраў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” , “Слонімскія цудадзействы”.  

Калектыў і яго ўдзельнікі былі неаднаразова пераможцамі абласных фестываляў і конкурсаў. На іх рахунку: I месца ў намінацыі “Лепшая жаночая роля” (2010), III месца ў абласным конкурсе выканаўцаў размаўляльнага  жанру ў намінацыі “проза” (2011), Лаўрэат III ступені ў намінацыі “вядучы” абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей” (2012).

У 2011 годзе  маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” стаў Лаўрэатам II ступені абласнога фестывалю  народных (узорных) тэатральных  калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Выступленне калектыву мела вялікі поспех і высокую адзнаку журы.

Маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” працуе ў розных жанравых накірунках  тэатральнага мастацтва: спектаклі, тэатралізаваныя прадстаўленні, гульнявыя спектаклі, музычныя спектаклі, казкі, жарты, мініяцюры і сцэнкі. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў, як А.Чэхаў, Я.Шварц, Г. Аўласенка, а таксама аўтараў сучаснай драматургіі В.Міхно, Т.Дзюба, І.Марчук, А. Чуб і іншых. Акрамя спектакляў тэатр “Сонейка” прымае актыўны ўдзел у тэатралізаваных святах і абрадах “Калядаванне”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Валоканне”, “Юр’е”, “Купалле”, абрадах сямейна-бытавога накірунку: вясельны абрад ”Пярэпыты”, “Хлапецкі вечар”, “Вячоркі” і іншыя.

За папулярызацыю тэатральнага жанру, паспяховае выступленне на абласным аглядзе-конкурсе  ў 2013 годзе,  калектыў узнагароджаны Ганаровай Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама.

Запрашаем наведаць тэатралізаваныя паказы і спектаклі тэатра! 

НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПОЛЬСКАЙ ПЕСНІ

“СТАКРОТКІ”

25.09.2022

Хармайстар - Вікторыя  Бажко

Народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы пачаў сваю творчую дзейнасць з 2009 года, атрымаўшы ганаровае найменне “народны”.

Паспяховая праца калектыву накіравана на папулярызацыю песеннага мастацтва з улікам рэгіянальных асаблівасцей, павышэнне мастацкага ўзроўню выканаўчага майстэрства, сцэнічнай культуры, творчы пошук цікавага рэпертуару, разнастайнасці методык  і задавальненне запытаў сучаснага гледача.

Дзякуючы гэтаму, народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” працуе з поспехам у захаванні народных традыцый, святаў  і абрадаў: “Калядаванне”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, а таксама ўдзельнічае ў шматлікіх раённых, абласных і міжнародных культурна-асветніцкіх  мерапрыемствах.

Ансамбль польскай песні “Стакроткі” неаднаразова прымаў удзел у фестывалі беларускай і польскай песні “Беласток - Гродна” у Рэспубліцы Польшча, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, фестывалі фальклору “Панямоння  жыватворныя крыніцы”, адборачным туры Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, фестывалі “Артыстычныя сустрэчы Гродна – Беласток”, раённым фестывалі польскай культуры і быту “Эйсмантаўскі  фэст”, адкрытым рэгіянальным конкурсе “Сустрэчы ў Верасе” у г.Зэльва, Днях польскай культуры ў г.п.Поразава  Свіслацкага раёна.

У рамках беларуска-польскага супрацоўніцтва, арганізоўваліся сумесныя канцэрты і творчыя сустрэчы з калектывамі Рэспублікі Польшча на беларускай зямлі.

Прыгожы, таленавіты калектыў добра ведаюць, як у раёне, так і далёка за яго межамі.

Ансамбль польскай песні “Стакроткі” шчыра запрашае ўсіхжадаючых  на свае канцэрты, а таксама заўсёды рады завітаць з канцэртам да тых, хто любіць беларускую і польскую песню.

НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ “ВІНТ”

25.09.2023

Кіраўнік аб’яднання - Аляксандр Унуковіч

Аматарскае аб'яднанне «Винт» дзейнічае з лютага 2009 на базе ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Мэта аб'яднання - навучанне і папулярызацыя фота і кінамастацтва, тэхнічных відаў творчасці сярод жыхароў раёна, арганізацыя вольнага часу рознаўзроставых катэгорый насельніцтва.

Удзельнікі аб'яднання працуюць па некалькіх напрамках творчасці. Па-першае, гэта асновы кампазіцыі, графічнай апрацоўкі фатаграфіі, стварэнне слайд-шоў малюнкаў і відэаролікаў мастацкага характару. Па-другое, мадэляванне самалётаў і судоў, у тым ліку,  радыёкіраваных, з мэтай паказальных выступленняў. У трэціх, фотафіксацыя  аб'ектаў прыроды, помнікаў архітэктуры з вышыні "птушынага палёту", стварэнне відэасюжэтаў палётаў.

Відэазапісы палётаў над Вялікай Бераставіцай  і раёнам, выкананыя беспілотным лятальным апаратам, распрацаваным і вырабленым у аб'яднанні, прыцягнулі ўвагу тэлеканалаў.Адбыліся здымкі відэасюжэтаў на «АНТ», "Беларусь-2", "СТВ", "НТВ-Беларусь", "Звезда" (Масква, Расія).

Як вынік такой шматграннай работы - удзел  у культурна-масавых мерапрыемствах, звязаных з патрыятычным выхаваннем, экалагічнай і спартыўнай тэматыкай і інш.

У калекцыі аб'яднання "Винт" маюцца дакладныя копіі караблёў і самалётаў часоў Другой Сусветнай вайны.

Захапляльным відовішчам для жыхароў Бераставіцы  заўсёды з'яўляюцца выпрабаванні новых мадэляў, а таксама трэніровачныя палёты, на якіх члены аб'яднання вывучаюць і адпрацоўваюць элементы вышэйшага пілатажу.

Аб'яднанне "Винт" прымае актыўны ўдзел у раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемствах, аглядах, чэмпіянатах, выставах фотаработ  і радыёкіраваных  мадэляў.

Аматарскае аб'яднанне "Винт" вядзе актыўную выхаваўчую працу, цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі раёна, інспекцыяй па справах непаўналетніх.
У жніўні 2012 года па ініцыятыве аб'яднання "Винт" і пры падтрымцы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта адбыўся першы адкрыты фестываль радыёкіраваных  мадэляў "Бераставіца  запрашае сяброў".

Фестываль аб'яднаў аматараў з г. Гродна, г. Шчучына, г.Ваўкавыска, Бабруйска, Мінска, Брэста, г.Баранавічы.

У 2014 годзе фестываль авіямадэляў, радыёкіраваных  «Бераставіца  запрашае сяброў» унесены ў каляндар спартыўных мерапрыемстваў краіны.

Адкрыты фестываль радыёкіраваных  мадэляў – гэта сапраўднае сямейнае свята. Большасць прыязджае з сем'ямі, нават з маленькімі дзецьмі. Для многіх – гэта не толькі захопленасць любімай справай, спартыўны азарт, але і выдатная магчымасць адпачыць. Фестываль мае шмат прыхільнікаў і карыстаецца поспехам ў аматараў тэхнічнага мадэліравання ўжо на працягу многіх год.

Аматарскае аб'яднанне «Винт» узнагароджана дыпломам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе  аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" (2010, 2011, 2015, 2017 гг.). Удзельнікі  аматарскага аб'яднання ўзнагароджаны Памятнымі дыпломамі за ўдзел у I Гродзенскім фестывалі радыёкіраваных  мадэляў (2011 г.),

Па выніках выступаў у спаборніцтвах на VII этапе Кубка Беларусі па паветраным баі радыёкіраваных копій "Саюз-500», якія адбыліся ў рамках абласнога фестывалю “Небо выбрало нас” у 2016 годзе, каманда народнага аматарскага аб'яднання «Вінт» ўзнагароджана дыпломам удзельніка фестывалю, асабістымі дыпломамі ўзнагароджаны і удзельнікі аб’яднання.

25 красавіка 2018 года вопыт работы народнага аматарскага аб’яднання “Вінт” быў прадстаўлены, як адзін з лепшых і унікальных у вобласці на абласным семінары дырэктароў клубных устаноў Гродзенскай вобласці у ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.

 

ДРАМАТЫЧНЫ КАЛЕКТЫЎ

“Вяскоўцы”

25.09.2024

Рэжысёр – Валянціна Шыш

Калектыў быў створаны ў 1982 годзе, дзейнічае на базе філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы. У 2007 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый тэатру было прысвоена найменне “народны”.

У калектыве займаюцца творчыя, апантаныя, таленавітыя і адданыя сваёй справе людзі. Удзельнікі калектыву ўносяць значны ўклад у захаванне, развіццё тэатральнага мастацтва, папулярызацыю народных традыцый. Драматычны калектыў “Вяскоўцы” аб’ядноўвае аматараў тэатральнага мастацтва: настаўнікаў сярэдняй школы, працаўнікоў КСУП “Алекшыцы”, медыцынскіх работнікаў, работнікаў культуры.

Рэпертуар калектыву разнастайны. Большую перавагу маюць пьесы  з жартоўным зместам. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў, як Я.Купала, А.Макаёнак, У.Рудаў, А.Трушкін, А.Махнач, Д.Слаўковіч, а таксама шэраг разнастайнай тэматыкі мініяцюр.

Надзённасць выступленняў і аптымістычнае вырашэнне праблем, смех і жарты забяспечваюць удзельнікам тэатра цёплы прыём гледачоў і спрыяюць поспеху. Акрамя пастаноўкі пьес  і мініяцюр, калектыў актыўна ўдзельнічае ў пастаноўцы абрадаў і святаў, прымае ўдзел у тэатралізаваных прадстаўленнях.

2011 год – Дыплом аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе – конкурсе тэатральных аматарскіх калектываў і прапаганду тэатральнага мастацтва.

У 2011 годзе - Дыпломам ДУК “Гродзенскі АМЦНТ “ за захаванне і развіццё беларускага народнага гумару і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе  самадзейных тэатральных калектываў.

У 2012 годзе калектыў быў узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага фальклорнага свята “Бераставіцкі падворак”.

Шэраг цікавых тэатралізаваных пастановак, прадстаўленняў, мініяцюр, спектакляў з цікавасцю і пазітывам успрымаюцца гледачамі, якія заўсёды рады падтрымаць творчасць сваіх аднавяскоўцаў - мясцовых артыстаў.

Народныжаночы вакальны ансамбль «КАНЦОНА»

настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

s000217 412069

Кіраўнік                 КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна

Канцэртмайстар   АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна

Вакальная група «Канцона» была створана ў 1992 годзе з ліку выкладчыкаў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школы. Сваеасаблівасць калектыву, разнажанравая накіраванасць яго творчасці, высокія выканальніцкія магчымасці былі заўважаныя не толькі слухачамі, але і прафесійнымі музыкантамі. Вынікам з’яўляецца прысваенне творчаму калектыву звання «народны» ў 1997 годзе. 

Рэпертуар калектыву адрозніваецца вялікай жанравай і стылістычнай разнастайнасцю: духоўная музыка, апрацоўкі народных песень, рамансы, сучасная, у тым ліку эстрадная, музыка.

Асноўнай ідэяй калектыву з’яўляецца прапаганда вакальнага мастацтва, захаванне духоўнай культуры, як слухачоў так і выканаўцаў. Яркія вакальныя магчымасці, асабістыя якасці выканаўцаў, захопленне і актыўнасць - усё гэта дапамагае ўдзельнікам калектыву ў дасягненні высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, набыцці індывідуальнага сцэнічнага вобраза.

Дасягненні народнага жаночага вакальнага ансамбля “Канцона”:

1997 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

1998 год - Лаўрэат I рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (1997-1998гг.);

2000 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

2005 год - Лаўрэат II рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (2003-2005 г.г.);

2005 год - Дыплом III ступені рэспубліканскага фестываля харавых калектываў у г.Жодзіна “Ад шчырага сэрца”;

2005 год - Лаўрэат III прэміі абласнога конкурсу харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

у 2007 годзе калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў;

2013 год- Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце «Свіслацкі кірмаш»;

2014 год - Грамата за ўдзел у XIII Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”; Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце “Свіслацкі кірмаш”;

2014 год – удзел у методыка-практычным семінары для настаунікаў вакальна-харавых дысцыплін, кіраўнікоў хора ДМШМ Гродзенскага метадычнага аб’яднання;

2014 год – II месца на абласным аглядзе-конкурсе акадэмiчных вакальна-харавых калектываў.

Акрамя таго, “Канцона” прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 200-годдзю А.Міцкевіча ў г.Навагрудак; у Фестывалі праваслаўных спеваў, прысвечаных 2000-годдзю Хрысціянства; у IV Фестывалі нацыянальных культур у Гродна. Калектыў выступаў на рэспубліканскім свяце “Дажынкі-2004” у г.Ваўкавыску, быў лаўрэатам некалькіх абласных фестываляў польскай песні, выступаў у г. Мір ў канцэрце «Мірскі замак-2006».

Усе гады існавання група з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў.

У цяперашні час калектыў працягвае актыўна канцэртаваць, працаваць над удасканаленнем творчага майстэрства.

 

 

Узорны хор  КАМПАНЭЛІ”

дзяржаўнай установы адукацыі

 “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

образцовый хор кампанелли

Кіраўнік               КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна

Канцэртмайстар  КАРПЕНКА  Галіна  Пятроўна

У 1987 годзе на базе Бераставіцкай музычнай школы быў створаны дзіцячы хор “Кампанэлі”, што ў перакладзе з італьянскага азначае «званочкі». У 1999 г. хору “Кампанэлі” было прысвоена званне «ўзорны». Высокі выканальніцкі ўзровень калектыву дазваляе супернічаць  з харавымі калектывамі вобласці. У 2000 г. хор заняў III месца на абласным аглядзе-конкурсе харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў. У 2005 г. хор прымаў удзел у Фестывалі праваслаўных спеваў, паспяхова выступіў у справаздачным канцэрце Бераставіцкага раёна ў Гродзенскай абласной філармоніі. У красавіку 2013 г. калектыў удзельнічаў у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці; у 2014 годзе  хор выступіў на семінары для настаўнікаў харавых дысцыплін, кіраўнікоў дзіцячых хораў ДШМ Гродзенскага метадычнага аб'яднання; у 2015 годзе узорны хор атрымаў Дыплом ІІІ ступені абласного конкурса iмя К.Горскага ў г.Лiда.

2016/2017 навучальны год быў вельмі плённым для калектыву:

22 красавіка 2016 года - у школе мастацтваў адбыўся харавы канцэрт, у якім калектыў прыняў актыўны ўдзел. Разнастайнасць жанраў і стыляў, шчырасць, адухоўленай, у сукупнасці з дзіцячай чысцінёй і наіўнасцю не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача.

26 мая 2017 году - хор «Кампанелі» у чарговы раз пацвердзіў ганаровае званне «ўзорны калектыў».

4 чэрвеня 2017 года хор «Кампанелі» выступіў у справаздачным канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў у рамках раённага фестывалю-конкурсу «Напоўнім музыкай сэрцы» на сцэне летняга амфітэатра.

13 сакавіка 2018 года ансамбль ўзорнага хору «Кампанелі» узнагароджаны Дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал».

Рэпертуар калектыву шырокі і разнастайны. Гэта народныя песні, творы рускай і замежнай класікі, апрацоўкі народных мелодый, шырока прадстаўлены песенны матэрыял сучасных кампазітараў.

На працягу ўсіх гадоў існавання хор “Кампанэлі” з’яўляецца актыўным прапагандыстам класічнага мастацтва і дзіцячай песеннай творчасці, карыстаецца любоўю і павагай як дзяцей, так і дарослых.

 

 

Узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti»

дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцачая школа мастацтваў”

s000217 885975

Кіраўнік                 АНТОНЕНКА Вадзім Барысавіч

Канцэртмайстар    РУСІЛКА Андрэй Анатольевіч

У 1994 годзе ў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школе быў арганізаваны духавы аркестр. Спачатку ён налічваў невялікую колькасць удзельнікаў і выступаў на школьнай сцэне. У 2004 годзе клас духавых інструментаў узначаліў настаўнік Антоненка Вадзім Барысавіч. З гэтага часу пачынаецца новы этап у станаўленні і развіцці духавога аркестра. Разнастайным і шматжанравым становіцца рэпертуар, расце выканальніцкі ўзровень калектыву.

За дасягнутыя поспехі ў папулярызацыі духавой музыкі, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць у 2008 г. духавому аркестр было прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». З 2009 г. калектыў носіць назву «Tutti».

На базе калектыва ствараліся ансамблі рознага складу: дуэты, трыа, квартэты, квінтэт. Самым паспяховым і запатрабаваным стаў эстрадны ансамбль. Ён прымае ўдзел ва ўсіх ўрачыстых мерапрыемствах раёна, канцэртах дзіцячай школы мастацтваў.

Эстрадны ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Выступленні калектыву заўсёды выклікаюць зацікаўленнасць у слухачоў сваёй разнажанравасццю і цікавымі аранжыроўкамі знаёмых мелодый. 

 

Узорны хор «МАНЖЭРОК»

дзяржаўнай установы  адукацыі

«Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»

образцовый хор Манжерок

Кіраўнік                  СЕРАБРЯКОВА Ірына  Андрэеўна

Канцэртмайстар    АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна

У 1989 годзе з хору «Кампанэлі» Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў вылучылася ў асобны хор малодшая група - навучэнцы 1-2 класаў. Так з’явіўся хор «Манжэрок». Удзельнікаў калектыву аб’ядноўвае любоў да харавога спеву. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць заняткі і спасцігаюць асновы харавога выканальніцтва. Рэпертуар хору вельмі разнастайны. Гэта класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў, песні сучасных аўтараў, творы розных народаў свету, якія часта гучаць на мове арыгінала (польскай, англійскай).

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць 17 снежня 2008 года хору прысвоена званне «Узорны аматарскі калектыў».

Хор «Манжерок» прымае ўдзел ва ўсіх канцэртах школы мастацтваў, паспяхова выступае ў харавых канцэртах і на раённай сцэне.

Яркім стала выступленне хору на летняй эстрадзе ў г.п.Вялікая Бераставіца ў 2010 годзе. У красавіку 2012 года вакальная група ўзорнага хору «Манжэрок» прыняла ўдзел у абласным конкурсе імя К.Горскага (г.Ліда) і была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі «Вакальны ансамбль». У красавіку 2013 года калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці і ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені. Штогод праводзяцца харавыя канцэрты.

У чэрвені 2016 года калектыў выступіў са справаздачным канцэртам у летнім амфітэатры для жыхароў пасёлка.

У красавіку 2017 года хор «Манжэрок» прыняў удзел у харавым канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У маі 2017 года калектыў пацвердзіў званне «ўзорны» і прыняў удзел у справаздачным канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў у летнім амфітэатры.

13 сакавіка 2018 года ўзорны хор «Манжэрок» атрымаў Дыплом лаўрэата III ступені абласнога конкурсу «Новыя імёны» у намінацыі «Акадэмічны вакал. Харавое выкананне».


 

 

Народны інструментальныя ансамбль “ВЕРЕСК”

настаўнікаў Пагранічнага філіяла

дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

 

s000217 682741

Кіраўнік - БАРАН Святлана Аляксандраўна

Верасам – гэтай непрыкметнай, але чароўнай раслінай - багаты навакольныя лясы аграгарадка Пагранічны. Нездарма і інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў носіць назву “Вереск”. А нараджаецца «верасовая» музыка дзякуючы майстэрскаму выкананню і прафесійнаму валоданню інструментамі удзельнікаў калектыву, а таксама іх вялікаму жаданню тварыць і дарыць прыгажосць і радасць людзям.

У 90-я гады ў Пагранічнай дзіцячай музычнай школе быў створаны ансамбль народных інструментаў. Калектыў актыўна канцэртаваў, удзельнічаў у раённых і абласных фестывалях і конкурсах. У 2008 годзе ансамбль ўзначаліла настаўнік Баран Святлана Аляксандраўна. Улічваючы пажаданні слухачоў і ўласнае імкненне паспрабаваць нешта новае, выканаўцы ўвялі ў склад ансамбля сучасныя электрычныя музычныя інструменты, што, у сваю чаргу, дазволіла папоўніць рэпертуар сучаснымі эстраднымі творамі.

У ансамблі - сем удзельнікаў. Усе настаўнікі - людзі вопытныя, з досыць вялікім стажам працы, сапраўдныя энтузіясты сваёй справы.

Ансамбль часта выступае ў сваім пасёлку Пагранічны, на сцэнах раёна і вобласці. На працягу многіх гадоў ансамбль з’яўляецца акампануючай групай у складзе народнага хору ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” і прымае ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у г.Ваўкавыску.

У лістападзе 2014 года інструментальны ансамбль выступіў з канцэртнай праграмай перад атэстацыйнай камісіяй галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. У выніку, інструментальнаму ансамблю “Вереск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” было прысвоена найменне “народны”.

У сакавіку 2018 года народны інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла «Вереск» узнагароджаны Дыпломам лаўрэата I ступені III Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «DIGI-TALENTY WIOSNA 2018» (г.Свідніца, Польшча).

 

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.