231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

До 75 летия образования
Гродненской области

Евро игры

 
Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ
"БЕРЕСТОВИЦКАЯ РАЙОННАЯ БИБЛИОТЕКА ИМЕНИ О.М. КОВАЛЕВСКОГО"
ул. Красноармейская ,4
231778, г.п. Б.Берестовица
Гродненская область
berest-lib@mail.grodno.by

Интернет адрес
berest-lib.blogspot.com.by
Директор
МАРТИШЕВИЧ
Татьяна Дмитриевна

тел. 8 (01511) 2-16-60

График приёма граждан

Понедельник 8.00. – 13.00.
Заместитель директора
Станкевич
Светлана Викторовна
Об учреждении

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляе 12 публічных бібліятэк, з іх: Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага, філіял "Дзіцячая бібліятэка", 10 філіялаў сельскіх бібліятэк (з іх 10 бібліятэк аграгарадкоў).

Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус) аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліобус працуе па 15 маршрутах, абслугоўвае больш за 70 вёсак і 1400 чытачоў.

Статус філіялаў інтэграваных сельскіх бібліятэк маюць пяць бібліятэк: Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская, Массолянская, Малабераставіцкая.

На 01.01.2018 года адзіны фонд бібліятэк раёна - склаў 169039 дакументаў, колькасць чытачоў - 10433 чалавек, колькасць наведванняў - 92159, колькасць кнігавыдач - 185054.

Галоўным звяном дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" з'яўляецца Бераставіцкая раённая бібліятэка імя. В.М. Кавалеўскага. Яна кіруе і каардынуе дзейнасць усіх філіялаў і структурных падраздзяленняў. Інфармацыйны патэнцыял Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалевскага налічвае 42104 дакументаў, філіяла "Дзіцячая бібліятэка" - 22476 дакументаў, сельскіх філіялаў - 104459.

У структуру Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага ўваходзяць:

  • Аддзел абслугоўвання і інфармацыі (абанемент, чытальная зала, перасоўная бібліятэка (бібліобус)
  • Аддзел бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам
Работа

Асноўная задача аддзела інфармацыі і абслугоўвання - вывучэнне запытаў чытачоў і якаснае, поўнае задавальненне запытаў у самы кароткі тэрмін, папулярызацыя твораў класічнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў. Работа аддзела накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне мясцовай і агульнаадукацыйнай інфармацыі, прадастаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах.

Бібліятэчны фонд фарміруецца шляхам аналізу чытацкага попыту і аналізу адмоў чытачам.

З 2009 года абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з дапамогай праграмы «Абслугоўванне чытачоў", што прывяло да больш аператыўнай працы. З 2016 года Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага пачынае працаваць па новай аўтаматызаванай бібліятэчнай праграме "Alis-WEB".

Достижения
У бібліятэках раёна створана пяць публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і ў бібліятэках аграгарадкоў: Пагранічны, Вялікія Эйсманты, Стары Дворац, Макараўцы. Бясплатны доступ да прававой інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай поўнатэкставага банка дадзеных «Эталон», які ўключае: заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання. Банк даных абнаўляецца штодня. Для стварэння шматаспектнай базы прававой інфармацыі бібліятэка збірае і захоўвае нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы мясцовых органаў улады (рашэнні раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума і сесій раённага Савета дэпутатаў).
Для паслуг карыстальнікаў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ёсць электронны каталог, сістэматычны каталог, алфавітны каталог, краязнаўчая картатэка, сістэматычная картатэка артыкулаў, фактаграфічная картатэка, картатэка сцэнарных матэрыялаў.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце бібліятэк дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" можна пазнаёміцца на нашым сайце.
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.