231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Праваслаўныя святыя Беларусі

         “Праваслаўныя святыя Беларусі” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла лекцыя, якую прачытала Шчарбакова Наталля Іванаўна, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзесь”. Фестываль праводзіцца ў Беларусі з 2008 г. і дае магчымасць дакрануцца да праваслаўнай духоўнай скарбніцы і культуры. 5 мая 2016 г. адбылося адкрыццё фестывалю “Кладзесь” у Вялікай Бераставіцы. На лекцыі прысутнічалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, работнікі Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў”, які працуе на базе раённай бібліятэкі, чытачы бібліятэкі, а таксама іншыя жыхары гарадскога пасёлка. Лектар пазнаёміла прысутных з імёнамі і жыццём беларускіх падзвіжнікаў, якія праславіліся сваёй цудатворнай дзейнасцю: свяціцель Міна, епіскап Полацкі, свяціцель Кірыла Тураўскі, прападобны Ялісей Лаўрышэўскі, свяціцель Сімяон Полацкі і многія іншыя. Завяршылася сустрэча віктарынай, на пытанні якой адказалі удзельнікі мерапрыемства.

 

Ковалевский 081

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.