231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Дзень памяці “Афганская вайна – памяць і боль”

Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі Дзень памяці “Афганская вайна – памяць і боль”, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана.

Дзень памяці Афганская Дзень памяці Афганская2

На мерапрыемства запрасілі ветэранаў вайны ў Афганістане Сяргея Гладкага і Віктара Відукова. Увазе наведвальнікаў аддзяленняў дзённага прабывання маладых інвалідаў і дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Афганістан. Старонкі жыцця”, пад час якой прысутных коратка пазнаёмілі з хронікай падзей вайны ў Афганістане. Бібліятэкары правялі агляд дакументальнай і мастацкай літаратуры аб падзеях 1979-1989 гг. у Афганістане, якая была прадстаўлена на выставе “Афганская эпапея”. У выкананні ўдзельнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў прагучалі вершы і песні, прысвечаныя мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Дзень памяці Афганская1 Дзень памяці Афганская3
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.