231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Евро игры

 
Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

“У пошуках папараць-кветкі”

Пасля канцэртнай праграмы ў амфітэатры ўдзельнікі свята прайшлі тэатралізаваным шэсцем да возера, дзе ўсіх чакалі самыя галоўныя і самыя прыгожыя купальскія абрады – запальванне вогнішча, карагод і гаданне на вянках.

Удзельнікі шэсця на чале з галоўнымі героямі “Бераст-Фэсту” Берастам і Тавіцай перадалі купальскі агонь Купалінцы і Купалішу. Па павер’ям, Купалле называюць таксама і святам агню – сімвала магутнага сонца. Лічылася, што купальскае вогнішча, вакол якога вадзілі карагод, знішчае ўсё дрэннае, што перашкаджае жыць.

IMG 3624 IMG 3718

Жыхары гарпасёлка таксама прынялі ўдзел у гэтым, бадай, самым прыгожым і відовішчым купальскім абрадзе – карагодзе вакол вялізнага вогнішча. Адбылося і гаданне на вянках – традыцыйная купальская дзея, падчас якой дзяўчаты пускалі свае вянкі з запаленымі свечкамі на ваду ў надзеі знайсці каханне.

Вядома, што на Купалле расліны набывалі лекавую моц, а адна з іх – загадкавая папараць – нават магічную. Існуе легенда пра папараць-кветку, якая распускаецца раз у год, – у ноч на Івану Купалу. Таму, хто адшукае гэту кветку, будзе шчасце і багацце, вечная маладосць і прыгажосць, магчымасць разумець мову звяроў і птушак. На працягу забаўляльнай праграмы ля возера ўсе яе персанажы імкнуліся гэта зрабіць – Карчмар з жонкай Сарай, Кікімары, Лясун, Цыгане і нават Зюзя – зімовы госць, які “пераблытаў” сезоны і на лодцы завітаў на свята. Пераапрануўшыся ў  Вадзянога, ён далучыўся да летняга гуляння.

IMG 3761 IMG 3898
IMG 3810 IMG 3837

На працягу купальскага вечара гучала шмат песень у выкананні работнікаў культуры і  ўдзельнікаў аматарскай творчасці, праводзіліся гульні і конкурсы, адбылося частаванне гасцей свята гарбатай з зёлкамі. Людзей было шмат, усе весяліліся і танцавалі.

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.