231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Урок дабрыні “Мой любімы і верны сябар”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшоў урок дабрыні “Мой любімы і верны сябар”, прысвечаны Сусветнаму дню хатніх жывел. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй ўзнікнення гэтага свята. Пазнаёміла са сваім хатнім "улюблямцам" і распавяла як трэба даглядаць за ім. Далей дзеці з вялікім задавальненнем расказвалі аб сваіх хатніх пітомцах. Затым па чарзе дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданне Алены Багданавай “Маркіза” і Рыгора Осцера “Кацяня па імені Гаў”. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні загадак аб хатніх жывелах. Падводзячы вынікі сустрэчы, дзеці зрабілі выснову, калі ты ўзяў на сябе адказнасць клапаціцца і даглядаць, выхоўваць і сябраваць са сваім хатнім пітомцам, то гэта назаўжды - на ўсё жыццё. Ты прыручыў яго! Ты за яго ў адказе!Мой любімы і верны сябар

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.