231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

“Тры Спаса – тры свята ў гонар Ісуса Хрыста”

       У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся рэлігійна-этнаграфічны калаж "Тры Спаса – тры свята ў гонар Ісуса Хрыста", прысвечаны святу Спаса - Пераўтварэння Божага, якое адзначаецца праваслаўнай царквой 19 жніўня. На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў, якое працуе на базе дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна". Спачатку бібліятэкар Ірына Рожка коратка пазнаёміла прысутных з Евангельскім апавяданнем пра Пераўтварэнне Ісуса Хрыста, гісторыяй свята Спаса і традыцыях святкавання Яблычнага Спаса. Затым удзельнікі імпрэзы прынялі ўдзел ў конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны, спявалі разам песні. У канцы мерапрыемства бібліятэкары пачаставалі гасцей яблыкамі і цукеркамі.

 

112 148
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.