231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-земляка Івана Антонавіча Леткі

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай  бібліятэкі  адкрыта выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-земляка Івана Антонавіча Леткі (1935—1999), члена Саюза пісьменнікаў СССР. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу з прыжыццёвымі зборнікамі вершаў паэта, а таксама новымі выданнямі яго твораў: паэма “Каліноўцы”, “Балада пра чорны камень”. Хараство прыроды, паэтызацыя працы, гісторыя і сучаснасць — асноўныя матывы лірыкі паэта. Летка любіў родны край і прысвяціў яму такія вершы: “Добры дзень Масаляны!”, “Я павешу замок”, прысвечаны Вялікай Бераставіцы.  Сярод літаратуры можна азнаёміцца з “Бераставіцкай газетай” за 4.06.2011 года, якая паведамляе пра раённае свята, прысвечанае Івану Летке. Гэта першы адкрыты раённы фестываль паэзіі “Масалянскія салаўі — 2011”, дзе ганаровым госцем была Алена  Касцяневіч, якая з’яўляецца роднаю сястрою паэта. Літаратурны талент Івана Леткі адзначаны ў такіх даведніках як “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Бібліяграфічны слоўнік беларускія пісьменнікі”, “Людзі культуры з Гродзеншчыны”, гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Бераставіцкі раён”.85 годдзю з дня

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.