231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Адзінства народа – стабільнасць краіны”

“Адзінства народа – стабільнасць краіны” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адкрыта тэматычная кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя, прысвечаная Году адзінства народа, які аб’яўлены сёлета у Беларусі. Бібліятэкары правялі для сваіх наведвальнікаў прэм’еру экспазіцыі, пазнаёмілі іх з раздзеламі выставы і з выданнямі, прадстаўленымі на ёй. У першым раздзеле “Шляхамі беларускай гісторыі” змешчана цікавая літаратура па гісторыі Беларусі, другі раздзел “Асобы мінулага і сучаснага Беларусі” знаёміць з кнігамі, якія распавядаюць пра жыццёвыя і творчыя лёсы славутых людзей Беларусі, трэці раздзел “Рэлігійныя традыцыі на Беларусі” прысвечаны рэлігіі і канфесіям, якія існуюць у сучасным беларускім грамадстве, чацверты раздзел  – “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі” і пяты раздзел - “Традыцыйная культура беларусаў” дэманструюць багатую архітэктурную і культурную спадчыну Беларусі. Экспазіцыя адлюстроўвае пераемнасць традыцый беларускага народа ад мінулага да сучаснага, адзінства і згуртаванасць грамадства ў суровыя часы беларускай гісторыі.Адзінства народа
 
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.