231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

ХХІІІ фестываль “Артыстычныя сустрэчы “Гродна – Беласток”

      29 кастрычніка 2016 года  ў г.Гродна адбыўся  ХХІІІ фестываль “Артыстычныя сустрэчы “Гродна – Беласток”. У гэты раз фестываль праходзіў  ў  Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

OEaqzqIKhCY

       У фестывалі прымалі ўдзел ансамблі народнай песні (польскай і беларускай), ансамблі танца, інструментальныя ансамблі, эстрадныя вакальныя гурты, індывідуальныя выканаўцы, якія прадстаўлялі  ўстановы культуры, адукацыі, іншыя арганізацыі, таварыствы і грамадскія аб’яднанні. Удзельнікі з Гродзенскай вобласці прадстаўлялі польскія творы, а з Рэспублікі Польшча – беларускія.

    У канцэртнай праграме фестывалю былі  прадстаўлены не толькі калектывы ўжо знаёмыя, якія не раз удзельнічалі ў фестывалі (са г.Шчучына, г.Ліды, г.п.Радунь, в.Макараўцы  Бераставіцкага раёна, в.Путрышкі Гродзенскага раёна – ад Гродзенскай вобласці; з Беластоку, Бельск-Падляскага, м.Гайнаўка – з Рэспублікі Польшча), але і дэбютанты фестывалю: сёстры Галавенка з Гродна, народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Прынямонцы” з Бярозаўкі Лідскага раёна, квінтэт “Доўгі вечар” з м.Гайнаўка, “Гармонь” з м.Ласінка, капэла “Хутар” з м.Гарадка.

        На працягу некалькіх год Бераставіцкі раён на фестывалі дастойна прадстаўляе  народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы , мастацкі кіраўнік Вікторыя Бажко. Гэты год быў не выключэннем. Калектыў з поспехам выступіў на абласной сцэне і асаблівыя словы падзякі  прагучалі ў адрас вядучага фестывалю   Антона Бажко. 

 

uY91ZTb6ZxY y-Uc7uC8tcA
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.