231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Віншаванне пераможцы краязнаўчай анлайн-віктарыны “Знакамітыя асобы роднага краю”

9 лістапада 2016 года арганізатары краязнаўчай анлайн-віктарыны “Знакамітыя асобы роднага краю”, якая праходзіла  з 20 па 30 кастрычніка на сайце “Бе­раставіцкай газеты”, наведалі ўстанову адукацыі “Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”, каб павіншаваць пераможцу і ўручыць яму заслужаныя ўзнагароды.

 

IMG 8036 новый размер

На распрацаваныя супрацоўнікамі раённай бібліятэкі пытанні, якія датычыліся вядомых людзей, звязаных з гісторыяй Бераставіччыны, паспрабавалі адказаць больш за сто ўдзельнікаў анлайн-віктарыны.
І толькі адзін з іх – вучань 10 класа Павел Буры паказаў максімальны вынік і адказаў правільна на ўсе пытанні пра знакамітых землякоў. 

IMG 8027 новый размер

Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Кудлаш узнагародзіла Паўла Бурага Дыпломам I ступені і ўручыла памятныя сувеніры. Ад галоўнага рэдактара “Бераставіцкай газеты” Зінаіды Самковай юнак атрымаў сертыфікат на бясплатную падпіску на раённую газету на першы квартал 2017 года, а яшчэ адным падарункам для яго стаў фотаальбом “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”, які прывезла загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вераніка Грахоўская.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.