231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Гадзіна цікавай кнігі “І вечная прыроды прыгажосць”

     У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшла гадзіна цікавай кнігі “І вечная прыроды прыгажосць”, прысвечаная знаёмству з творчасцю таленавітага, беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, якому споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння.

 

SAM 2888

 

 

      На пачатку мерапрыемства бібліятэкар шчыра і пранікнённа расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае Беларусі, а таксама казкі і апавяданні, аповесці і мініацюры, апрацоўкі легенд і паданняў, творы на сюжэты з народнай міфалогіі і інш. Адна з асаблівасцей яго кніг – гэта цудоўныя фотаздымкі і ілюстрацыі. Творы пісьменніка напісаны на даступнай і каларытнай роднай мове, іх з задавальненнем чытаюць і дзеці і дарослыя. Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “І вечная прыроды прыгажосць”, на якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з большай часткай твораў Уладзіміра Ягоўдзіка.

SAM 2903

 

     Назіраючы падчас мерапрыемства за эмоцыямі вучняў, можна смела сцвярджаць, што яны будуць чакаць ад аўтара новыя творы, якія выклікаюць у іх цікавасць і будуць запатрабаваныя.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.