231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

“Чарнобыль – чорны боль Беларусі”

Пад такой назвай прайшоў 26 красавіка ў 15 гадзін вечар памяці да Дня чарнобыльскай трагедыі на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. На мерапрыемства былі запрошаны  ваеннаслужачыя пагранічнай заставы “Русакі”.

Адкрылася мерапрыемства “ Луннай санатай” Бетховена і на фоне гэтай музыкі вядучыя расказалі, што здарылася менавіта ў гэты дзень – 26 красавіка 31 год таму назад, хто першым прыняў на сябе удар па ліквідавацыі катастрофы. Удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, што працуюць пры філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” і філіяле “Па культурна-досугавай дзейнасці аг. Макараўцы” чыталі вершы на фоне музыкі Э. Акуліна “Малітва”, прысвечаныя тэме Чарнобыля, а таксама паказалі інсцэніроўку з паэмы С.Законнікава “Чорная быль”. Напрыканцы мерапрыемства пад песню “Малітва” ў выкананні “Песняроў” дзяўчаты на падносах, упрыгожаных берарускімі рушнікамі раздалі свечкі. Усе, хто знаходзіўся ў зале трымаў у руках маленькую запаленую свечачку, як сімвал памяці, смутку, болі, суперажывання і надзеі што падобная трагедыя больш ніколі не паўторыцца.

Чарнобыль  чорны боль Беларусі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.