22 верасня работнiкi фiлiала па культурна – дасугавай дзейнасцi аг.М.Бераставiца запрасiлi дарослых i дзяцей разам адзначыць свята ўраджаю «Багач». У зале была арганiзавана выстава «З агарода на стол», дзе можна было палюбавацца дарамі восенi.
Сустракалi гасцей дзве суседкi,якiя расказалi пра народныя звычаii, запалiўшы “Багач” (кошык з жытам i свечкаю), пажадалiўсiм шчасця i дабрабыту. Прыйшла на свята i цётка Багатуха,якая частавала самых кемлiвыхii спрытных гасцей восеньскiмі дарамi.
Свята прадоўжылiлепшыя песні ўдзельнiкаў фальклорнага калектыву «Вясёлка» i салiстаў аматарскай творчасці фiлiала пакультурна – дасугавай дзейнасцi аг.Алекшыцы. Для дзяцей была прапанавана пазнавальна- забаўляльная праграма «Шлях да каравая».