231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

20 февраля 2019 года  филиалом по культурно- досуговой деятельности аг. Макаровцы  был подготовлен и проведен  вечер – памяти ко Дню воинов интернационалистов «Боль души и сердца 30 лет спустя», приуроченный к 30 – летию вывода советских войск из Афганистана, который состоялся на базе государственного  учреждения образования "Макаровский учебно-педагогический комплекс ясли-сад - средняя школа".

IMG 20190220 162500 IMG 20190220 170347

20 февраля 2019 года филиалом по культурно- досуговой деятельности аг.Эйсмонты организована выставка детских рисунков «Мирное время». Тематика рисунков была различная.  Все участники показали замечательные результаты, их работы были оценены на отлично. Выставка очень понравилась детям и их родителям. Творчество всегда прекрасно во всех его проявлениях.

IMG-487fe2b87cdf0fa24a9230b2fb89b1fa-V IMG-067709b547c5fe04b7708d34d6dc1543-V

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Бібліятэкары філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" правялі Дзень роднай мовы. Праграма дня вельмі насычанай: бібліякросс па творах сучасных беларускіх пісьменнікаў “Багацце мовы ў кожным творы”; інфармацыйная гадзіна “З гісторыі роднай мовы” падчас якой прысутныя даведаліся пра шлях станаўлення беларускай мовы; віктарына «Таямніцы беларускай мовы»; кніжная выстава і бібліяграфічны агляд літаратуры “Хараство друкаванага слова”. Нікога не пакінула без увагі бібліятэчная акцыя “Чытаем разам”, у гэты дзень усе прысутныя чыталі творы беларускіх пісьменнікаў разам, а таксама на працягу дня размаўлялі толькі на беларускай мове.

Багацце мовы ў кожным творы

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей сустрэчу на літаратурных прасторах “Скарбонкі роднай мовы”. Дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выставамі “Звіні мая светлая, родная мова” і “Кнігі- юбіляры”. Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам чыталі вершы, у якіх паэты выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы.

Скарбонкі роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у межах акцыі "Чытаем разам» правяла для школьнікаў старэйшых класаў сустрэчу ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Любім і ведаем». Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя «Родная мова» з якой навучэнцы школы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы. У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы “Мастакі роднага слова”, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў.Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Любім і ведаем

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшлі паэтычныя чытанні “На мове сэрца”, у якіх прынялі ўдзел работнікі бібліятэк раёна. Мерапрыемства было прысвечана творчасці гродзенскіх паэтаў. З уступным словам выступіла намеснік дырэктара С.В.Станкевіч і пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар чытальнай залы С.М. Гладкая расказала аб творчых традыцыях і памкненнях песняроў Прынёмання і жыцёвых і творчых лёсах Людмілы Кебіч, Зоі Падліпскай, Таісы Трафімавай, Людмілы Шаўчэнка і іншых паэтаў Гродзенскага краю. У выкананні чытальнікаў прагучалі пранікнёная любоўная лірыка, насычаныя тонкім лірызмам пейзажныя вершы, тонкія псіхалагічныя паэтычныя творы гродзенскіх літаратараў.

На мове сэрца1 На мове сэрца2
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.