231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся прагляд мультымедыйнай прэзентацыі “Балючая памяць Беларусі”, таксама бала арганізавана выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах”.

Балючая памяць Беларусі

26 красавіка работнікі раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённай арганізацыяй БРСМ арганізавалі сустрэчу навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прысвечаную 32-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Да дня Чарнобыльскай трагедыі1 Да дня Чарнобыльскай трагедыі2

Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Чарнобыль – трагедыя і гераізм народа”.

27.04.181 27.04.182

   26 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да дня Чарнобыльскай трагедыі сумесна з культурна – дасугавым центрам аг. Пагранічны  была арганізавана кніжная паліца “Чарнобыль – катастрофа века”, праведзена гутарка для вучняў 7 класа, у ходзе якой  расказалі дзецям, што дзень Чарнобыльскай трагедыі   - гэта дзень памяці аб тых, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змягчыць вынікі трагедыі. Гэта мова аб тых, хто быў вымушаны пакінуць родныя мясціны з-за забруджаннасці радыёнуклеідамі, стаць перасяленцам, назаўсёды захаваўшы ў душы памяць аб мілых сэрцу мясцінах.

26.04.1 26.04.2

       А затым прагледзілі відэафільм “Чарнобыльскія джунглі”.

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “След чорнага ветру”. На ёй дзеці даведаліся аб трагедыі, якая адбылася ў ноч 26 красавіка 1986 года, аб удзельніках ліквідацыі аварыі, пра цяжкасці, якія выпалі на долю ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапремства суправаджалася онлайн прэзентацыяй “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне …”, была арганізавана кніжная выстава “Тут зямля маўчыць і пералескі плачуць”.

След чорнага ветру

Самореализоваться и почувствовать себя настоящим художником помог VIII Международный детско-юношеский конкурс  изобразительного искусства «КРАСАWEEK» учащемуся 2 класса  художественного отделения Берестовицкой детской школы искусств  Ольховику Евгению.

ДШИ 1 ДШИ 2

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.