231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

        Па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ў раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”. Распачаў Дзень інфармацыі паэтычны марафон “Чытаем вершы аб Вялікай Айчыннай вайне!” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам!”. На мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў раёна і вучняў 9-х класаў сярэдняй школы. “Ніхто не забыты, нішто не забыта” – гэтымі словамі бібліятэкары пачалі паэтычны марафон і напомнілі прысутным аб тым, што гераічнае мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці. І гэта пацвярджаюць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дзякуючы пісьменнікам наша літаратура ішла дарогамі вайны, набліжала Перамогу. Палымянае мастацкае слова заклікала да барацьбы з фашызмам. Творы беларускіх пісьменнікаў – гэта апаленыя агнём сведкі вайны, гэта галасы, якім ніколі не змоўкнуць, як бы далёка не адышоў час. Дырэктар Бераставіцкага Музея вавёркі А.М. Галавач, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.А. Крывапляс, дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч разам з вучнямі прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. У іх выкананні прагучалі вершы А. Пысіна, Г. Бураўкіна, П. Панчанкі, А. Куляшова, П. Глебкі і многіх другіх і ўрыўкі з твораў В. Быкава, С. Алексіевіч, А. Карпюка і інш. Затым слова ўзяла бераставіцкая паэтэса Святлана Пракопік і прачытала свае вершы, прысвечаныя вайне. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі у віктарыне па ваенных творах беларускіх пісьменнікаў і прадэмастравалі добрыя веды беларускай літаратуры.

 

Ковалевский 344 новый размер

 

Прадоўжыла Дзень інфармацыі гадзіна памяці “Шумела грозна пушча векавая...”, на якой бібліятэкар пазнаёміла прысутных са старонкамі гісторыі партызанскага руху на Бераставіччыне. Завяршыўся Дзень інфармацыі гістарычнай экспрэс-інфармацыяй “Палкаводцы Перамогі”, якую бібліятэкары падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя.

 

Дзень інфармацыі да Дня Перамогі 04.05.2016 новый размер

       У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Пакуль мы памятаем, мы жывыя”.Чарговае мерапрыемства акцыі было прымеркавана да Дня Перамогі. На гэты раз прысутныя чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І, намеснік старшыні СВК “Цецяроўка”  Некала М.А. і вучні 4 класа Пагранічнай гімназіі з класным кіраўніком Конік Л.В.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Гераізм, трагедыя, памяць”, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. 

да дня Перамоги 007 новый размер да дня перамогі 004 новый размер

В филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека» прошло мероприятие, организованное в рамках областной акции «Читаем вместе», посвящённое теме «Великая Отечественная война в белорусской поэзии и прозе».

DSCF3607 новый размер

 

На встречу с учениками начальных классов были приглашены председатель Конюховского сельского исполнительного комитета Ятель И.Б., управляющая делами Конюховского сельского исполнительного комитета Заневская Л.Н., заведующий филиала по культурно – досуговой деятельности аг. Конюхи Гуж С.Ю.

DSCF3614 новый размер DSCF3627 новый размер
DSCF3619 новый размер DSCF3629 новый размер

         У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прайшло мерапрыемства у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Госці мерапрыемства чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове.

 

SAM 1744 новый размер

Мерапрыемства, арганізаванае бібліятэкарам філіяла "Ст.Дварэцкая сельская бібліятэка" сумесна са школай, у рамках абласной акцыі "Чытаем разам" было прысвечана тэме "Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе". Прысутныя пазнаеміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў ваеннай тэматыкі.

 

image 1 новый размер image 5 новый размер

      У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі літаратурныя чытанні “Людзі, на хвілінку ўстаньце!”,  прымеркаваныя да святкавання Дня Перамогі.

 

wm8mcavbanU новый размер

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сайко І.В. – намеснік дырэктара  і Цыдзік А.В. – настаўнік ДУА "Кватарскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад  - базавая школа". 

 

OHp Vy5L Vc новый размер

 

Госці мерапрыемства чыталі для дзяцей вершы, урыўкі з твораў  беларускіх аўтараў аб мужнасці, гераізме і подзвігах. 

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.