231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” экавіктарыну “Чароўная аптэка”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пра лекавыя расліны, якія растуць навокал і якую карысць яны прыносяць нашаму здароўю. Затым прысутныя маглі пазнаёміцца з кнігамі аб лекавых раслінах Беларусі.Чароўная аптэка

У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" прайшоў час духоўнасці "Вось прыйшло Хрышчэнне - свята ачышчэння" (пасяджэнне клуба "Сустрэча"). На мерапрыемства запрасілі настаяцеля Алекшыцкай царквы а.Сергія. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам і правёў духоўную гутарку па тэме мерапрыемства. Удзельнікі з задавальненнем слухалі святара, задавалі яму хвалюючыя іх пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы. У рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», акрамя ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання, на мерапрыемства былі запрошаны пастаяльцы аддзялення для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжанай выставай “Нязгасная лампада духоўнасці” і запрасіла часцей прыходзіць у бібліятэку.Вось прыйшло Хрышчэнне свята ачышчэння

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок па асновам інфармацыйнай культуры “Гісторыя кнігі. Гісторыя бібліятэк”. У першай частцы ўрока, у выставы “Кніга – сімвал чалавечай мудрасці”, навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі і бібліятэк, даведаліся аб самых вядомых бібліятэках мінулага і сучаснасці. У другой частцы ўрока даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. Цікавыя старонкі жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны раскрыў перад наведвальнікамі ўрывак з відэафільма “Першадрук”, які паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.Гісторыя кнігі. Гісторыя бібліятэк

17.января мероприятие «Я -гражданин Республики Беларусь »-поздравление с днем рождения 14 лет, директор вручила подарочный комплект « Я -гражданин Республики Беларусь», ученики отвечали на вопросы- викторины « Знаем Беларусь.»

IMG_20200117_114227.jpg IMG_20200117_114740.jpg

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна “Археалагічны помнік XIV – XVI стагоддзяў – вёска Клепачы”. Бібліятэкары падрыхтавалі паведамленні: з гісторыі ўзнікнення вёскі Клепачы; аб могільніку ў пісьмовых крыніцах; аб даследаванні і ахове археалагічнага помніка “Могільнік у вёсцы Клепачы”. Прысутным была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя.Археалагічны помнік

Падчас зімовых святаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны арганізавалі каляднае пасяджэнне “Зімовае чараўніцтва” з удзелам аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў. Усе ўдзельнікі апрануліся ў касцюмы, якія загадзя падрыхтавалі. Члены аб’яднання дружна спявалі калядныя песні і ўслаўлялі Ражства Хрыстова. У калядныя святы прынята рабіць добрыя справы, а галоўнае, што ўдзельнікі клуба Ладачкі” пачалі новы, 2020 год, цікавым і захапляльным мерапрыемствам, якое прынесла масу станоўчых эмоцый.Ладачкі

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.