У філіале “Лішкаўская сельская бібліятэка” у рамках абласной акцыі "Летапіс вялікага подзвігу", прайшла гадзіна літаратурнага чытання – рэквіем пад назвай “Боль вайны адгукаецца ў сэрцах”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Праз горыч страт да Перамогі”, якая складалася з пяці паліц: “Славім вялікі подзвіг”, “Будзе вечнай аб героях памяць”, “А дзень той помніцца і зараз”, “Наш раён у гады Вялікай Айчыннй вайны”, “Беларускія пісьменнікі пра вайну”. На мерапрыемства былі запрошаны: старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Яталь І.Б., начальнік пагранічнай заставы “Сяменаўка” Дайлідка В.С., а таксама юныя чытачы бібліятэкі, якія з задавальненнем ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.