У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Знаёмства з перыёдыкай". Бібліятэкар расказала, што такое перыядычныя выданніі, якія часопісы бываюць па змесце, якія часопісы для дзяцей выпісвае бібліятэка. Дзеці даведаліся, што вокладка - гэта твар часопіса, на ёй ёсць уся патрэбная інфармацыя. Даведаліся, што дзіцячыя часопісы патрэбныя для дадатковага чытання, атрымання цікавых звестак пра навакольны свет, развіцця мыслення, забавы і адпачынку. Бібліятэкар прапанавала дзецям часцей наведваць бібліятэку, дзе іх чакаюць не толькі часопісы, але і цікавыя кнігі.
Новости
- Просмотров: 1198