231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці "Чытаем вершы пра вайну". Вершы беларускіх паэтаў пра вайну – гэта летапіс жалю, болю і надзеі, якая заўсёды жыве ў сэрцах людзей, нягледзячы на ўсё гора, якое выпадае на іх долю. Прысутныя чыталі вершы П.Броўкі, П.Панчанкі, Я.Купалы. Быў праведзены агляд літаратуры “Вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”.

Чытаем вершы пра вайну

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» для дзяцей школьнага лагера «Сонейка» прайшла гадзіна здароўя «Прыхільнасці, якія знішчаюць жыццё». На мерапрыемстве была закранута хвалюючая тэма - наркаманія і моладзь. У ходзе размовы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення наркотыкаў, даведаліся цікавы факт - нашы продкі сілкаваліся насеннем канопляў, лячыліся ёю, шылі з яе вопратку, не падазраючы аб яе шкодзе. Таксама размова ішла пра лёс вядомых людзей (пісьменнікаў, спевакоў, музыкаў, акцёраў, рэжысёраў), чыё жыцці згубілі наркотыкі і СНІД. У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава-папярэджанне «Прыхільнасці, якія знішчаюць жыццё».

Прыхільнасці якія знішчаюць жыццё

Для летняга працоўнага атрада “БЭМС”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Мы выбіраем свет, дзе наркотыкаў няма”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй.

Мы выбіраем свет дзе наркотыкаў няма

Бібліятэкары філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі дзяцей з прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, прыняць удзел у конкурсе юных мастакоў “І казка кожная малюнкам хоча стаць”.

25.06.191 25.06.192

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” літаратурна-музычную кампазіцыю “Памяць вогненных гадоў”. У ходзе мерапрыемства маладыя людзі акунуліся ў тыя далёкія гады, калі ўсе, як адзін, усталі на абарону роднай зямлі, мужна ваявалі супраць ворага, не заплямілі сваіх імёнаў. Бібліятэкар расказала пра герояў, імёнамі якіх названы вуліцы Бераставіччыны. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Ганарыся сваім імем, вуліца!”. Падчас імпрэзы гучалі песні ваенных гадоў: “Землянка”, “С чего начинается Родина”, “Прощание славянки”, “Вальс фронтовой сестры”, “День Победы” і іншыя.

Памяць вогненных гадоў

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла літаратурнае падарожжа "Кніга – твой сябар" на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з рускімі народнымі казкамі і іх мудрасцю.

Кніга  твой сябар
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.