231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Библиотекарь филиала «Кваторская интегрированная сельская библиотека» в рамках Международного дня инвалидов посетила на дому Карач В.В. Встреча прошла в тёплой дружеской атмосфере. Женщина рассказала о своём хобби, показала изделия из глины, бисера, ткани, а также поделки в стиле «Декупаж» из макаронных изделий, кофе. Библиотекарь в свою очередь представила ей новинки периодических изданий и художественной литературы.Путь к милосердию

“Мы другія, але мы побач” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. На імпрэзу запрасілі наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, што працуе пры бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі прысутным аб лёсах сусветна вядомых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аб іх дасягненнях і талентах, пазнаёмілі з матэрыяламі кніжна-інфармацый выставы “Моцныя духам”, на якой былі прадстаўлены кнігі і інфармацыя аб такіх асобах, як Мікалай Астроўскі, Эдуард Асадаў, Вольга Скараходава, Аляксей Марэсьеў, Нік Вуйчыч, Сцівен Хогінг і інш. Бібліятэкары падрыхтавалі пазнавальна-забаўляльную праграму з конкурсамі, гульнямі і жартамі. У выкананні ўдзельнікаў клуба прагучалі песні. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, які арганізавала для прысутных сям’я Сірануш Геворгаўны Палакян з аграгарадка Алекшыцы.Мы другія але мы побач

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” стала традыцыяй праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД. Галоўная мэта мерапрыемстваў - фарміраванне пераканання ў неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. У гэты дзень вучні старэйшых класаў даведаліся пра паходжанне віруса імунадэфіцыту чалавека, пра спосабы яго перадачы, як працякае хвароба, спосабах абароны.Простыя правілы супраць СНІДу

Да Міжнароднага дня інвалідаў Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка правяла акцыю “Кніга на дом” - абслугоўванне інвалідаў і ветэранаў працы кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Былі прадстаўлены кнігі па краязнаўстве, гістарычная проза і мастацкая літаратура. Шчырая падзяка і цёплы прыём сталі для бібліятэкараў лепшай узнагародай за праведзеную працу.Кніга на дом

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла акцыю «Магчымасці без межаў», прысвечаную Міжнароднаму дню інвалідаў. У час мерапрыемства бібліятэкар раздавала паштоўкі, на якіх распавядалася пра ўзнікненне свята і магчымасцях людзей з абмежаванымі здольнасцямі. Запрашала ўсіх жадаючых, па магчымасці, наведаць бібліятэку, дзе іх чакаюць і не застануцца абыякавымі да іх нялёгкай жыццёвай сітуацыі.Магчымасці без ведаў

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” да Дня інвалідаў прайшла тэматычная сустрэча з інвалідамі, наведвальнікамі бібліятэкі “Свет без межаў”. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, абарона іх правоў, далучэнне іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.Свет без межаў

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.