231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

На працягу ўсяго дня на “Бераст-Фэсце” працаваў “Купальскі кірмаш”- сапраўдны горад майстроў, дзе раскінуліся гандлёвыя рады, у якіх прадстаўлены вырабы народных майстроў з розных вугалкоў Беларусі. На свята ў Бераставіцу прыехала больш за 50 народных умельцаў, якія прадстаўлялі Брэст, Пінск, Гродна, Масты, Ваўкавыск, Ліду, Зэльву і іншыя мясціны. Шырокай была не толькі геаграфія ўдзельнікаў “Купльскага кірмашу”, але і спектр вырабаў, якія яны прывезлі да нас на свята.

IMG 1323 IMG 1575

“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля.

На Купалле асаблівае ўшаноўванне атрымлівалі купальскія зёлкі. Згодна з народнымі павер’ямі, сабраныя ў гэты дзень расліны набывалі лекавую моц, а купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Звязаныя з гэтымі абрады, гульні і рытуалы, можна  было ўбачыць падчас “Зёлкавага фэсту”, які праходзіў у скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

IMG 3452 IMG 3472

Канцэртам вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова пачаліся святочныя мерапрыемствы “Бераст-Фэсту”. Алег Жалезнякоў  павіншаваў бераставічан са святам Івана Купалы, пажадаў усім цудоўнага настрою, чароўнай купальскай ночы і  адкрыў сваё выступленне новай песняй, якая так і называецца “На Купалу”. Алег Жалезнякоў не ўпершыню выступае на Бераставіччыне, таму мае тут ужо і сваіх прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакалі яго выступлення. Гадзіна канцэрта праляцела незаўважна. За гэты час прагучалі як новыя песні з рэпертуара “Песняроў”, так і тыя, якія ўжо даўно палюбіліся аматарам беларускай песні. “Ля замкавай гары”,  “Літвінка”, “Чырвоная ружа” і многія іншыя песні ў выкананні Алега Жалезнякова бераставічане віталі шчырымі апладысментамі, падхоплівалі любімыя мелодыі.

IMG 1512 IMG 1519

Можна без сумнення сказаць, што канцэрт вядучага саліста ансамбля «Песняры» падарыў усім прысутным цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст.Купальская ноч запрашае!” адбылося 6 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка. Год назад фестываль мясцовай культуры “Бераст-Фэст” упершыню гасцінна сустрэў усіх жадаючых з розных куточкаў нашай краіны.

IMG 1378 IMG 1409

5 июля 2019 года филиалом по культурно- досуговой деятельности аг.Малая Берестовица проведён концерт  «Любимые песни о главном» участников любительского творчества филиала  в  д.Едичи.  За концерт участникам были сказаны слова благодарности.

IMG-1708ff90b278d9bb30e525ef0a6937b3-V IMG-f1b11fa8be4425c387695c96bc4793ef-V

5 июля 2019 года в филиале по культурно- досуговой деятельности аг.Пархимовцы прошло спортивное соревнование "Даёшь молодёжь"- дети соревновались в ловкости, быстроте, отвечали на вопросы викторины  "Скажи нет наркотикам." 

IMG 20190705 121004 BURST003 IMG 20190705 114334
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.