17.07.2019 филиалом по культурно-досуговой деятельности аг. Олекшицы проведён обряд "Зажинки"
231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13
17.07.2019 филиалом по культурно-досуговой деятельности аг. Олекшицы проведён обряд "Зажинки"
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці “Загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы”. На ўроку ўдзельнікі даведаліся пра баявы шлях 250-ай стралковай дывізіі, а таксама пра жыццё і баявы шлях Г.Н. Цітаішвілі. Прысутныя чыталі аб значных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Бераставіччыны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазнаёміліся з хроніка-дакументальнай экспазіцыяй “Жывем і памятаем”, на якой была прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура, ілюстрацыі, артыкулы з часопісаў і газет аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Бераставіцкага раёна.
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “75 год без вайны”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для прысутных была прапанавана кніжная паліца “Подвигу доблести — слава и честь”. Удзельнікам мерапрыемства прадстаўляна інфармацыя пра знакамітага земляка Федара Цівунчыка – Арлова, імем якога названа адна з вуліц у аг. Пагранічны.
У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Нятленная памяць”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для прысутных была аформлена кніжая выстава і прадстаўлены бібліягафічны агляд літаратуры па старонках Вялікай Айчыннай вайны.
У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася акцыя «Святло подзвігу», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёну. Падчас мерапрыемства дзейнічала інфармацыйная выстава «Там, дзе памяць, там слёзы».
Для наведвальнікаў філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “У кніжак няма канікул”.