231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У межах абласной акцыі "Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны" у філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна ўшанавання “Дзеці супраць вайны: Зіна Партнова.Марат Казей.Мікалай Гойшык”. Дзеці вайны.... Не па ўзросту сталыя, неслі на сваіх плячах цяжар ваеннага часу. Яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах, у баях, паміралі ад ран, ад голаду.

Дзеці супраць вайны

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка", у межах абласной акцыі" Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны", прайшла гадзіна памяці "Памяць сэрца". На мерапрыемства была запрошана намеснік дырэктара мясцовай школы. Усе разам, і дарослыя і дзеці, чыталі ў гэты дзень вершы аб Вялікай Айчыннай вайне і дзяліліся сваімі ўспамінамі, атрыманымі ад дзядоў і прадзедаў якія абаранялі нашу Радзіму.

Памяць сэрца

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны партрэт «Святло музыкі Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння беларуска-польскага кампазітара. Бібліятэкар расказала гасцям мерапрыемства пра жыцце і дзейнасць кампазітара, яго ролі ў беларускай культуры, праслухалі асобныя фрагменты твораў ў выкананні сучасных музыкаў.

Святло музыкі Станіслава Манюшкі

Раённая бібліятэка прыняла удзел у абласной акцыі "Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны", якая прысвечана Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык", са зборніка ўспамінаў дзяцей вайны "Ніколі не забудзем" , верш Пімена Панчанкі "Дзеці вайны".

Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны

30 красавiка 2019 года ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі  «Бераставiцкая дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў канцэрт, прысвечаны 75-годдзю утварэння Гродзенскай вобласцi, - юбiлей, якi адбудзецца у вераснi бягучага года.

IMG 9324 IMG 9338

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна інфармацыі «Абітурыенту на заметку» для навучэнцаў 9-10 класаў Алекшыцкай сярэдняй школы. Увазе вучняў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Права служыць на мяжы». З агітацыйнай гутаркай выступіў намеснік начальніка памежнай заставы Сямёнаўка лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч. У ходзе гутаркі падлеткі даведаліся куды трэба паступаць каб служыць у пагранічных вайсках, аб ходзе ўступнай кампаніі ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, а таксама аб умовах ваеннай службы па кантракце. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні.

Гадзіна інфармацыі Абітурыенту на заметку Гадзіна інфармацыі Абітурыенту на заметку2
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.