231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

"Тры чароўных вока ў светлафора" – так называлася мерапрыемства да Міжнароднага дня светлафораў , падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла "Дзіцячая бібліятэка". У час мерапрыемства дзеці ў гульнёвай форме аднавілі веды па правілах дарожнага руху, выканалі заданні Светлафорыка і Аўтошы, пабывалі на прыпынках "Аўтаінспекцыя" і "Будзь пільны", а таксама прынялі ўдзел у квэст-гульні "Вывучаем правілы дарожнага руху разам".

 

IMG 4175 IMG 4183

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбыуся прагляд мультымедыйнай прэзентацыі "Гогаль - птушка 2016 года!". З прэзентацыі дзеці даведаліся 10 цікавых фактаў пра птушку. А на прыканцы праглядзелі відэа-фільм "Гогаль звычайны", у якім распавядалася пра апісанне птушкі, падвіды, гнёзды, месцы зімовак і інш.

 

20160727 164211 20160803 095943

 

 

 

музыки

 

Выхадныя дні 16 і 17 ліпеня для народнага ансамбля народнай песні "Бераставіцкія музыкі" раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выдаліся насычанымі. У суботу калектыў не толькі прымаў удзел у ІІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці "Сяброўскі фэст", які праводзіўся ў Дзень горада Ваўкавыска, але і стаў яго лаўрэатам. А ў нядзелю артысты давалі вялікі канцэрт на адкрытай сцэне летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы ў рамках раённага фестывалю-конкурсу "Жывем мы музыкай і ёю мы адзіныя". Такі шчыльны графік выступленняў "Бераставіцкіх музыкаў" невыпадковы. У Год культуры калектыў рэалізуе новы творчы праект пад назвай "Бераставіцкія музыкі" вітаюць сяброў!", які прадугледжвае актывізацыю канцэртнай дзейнасці, а таксама прапаганду народнага песеннага мастацтва праз удзел у фестывалях рознага ўзроўню.

Фота: Святлана Ганчарова

Поўны тэкст матэрыяла: чытаць.

Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" для юных чытачоў падрыхтавала свята-гульню "Нам без сяброўства не пражыць" у ходзе якой дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, разам паспявалі песенькі, узгадалі прымаўкі і вершы пра сяброўства. Мерапрыемства скончылася праглядам павучальнага відэа-роліка пра сапраўдных сяброў.

 

DSC 0274

 

Напярэдадні 60 – годдзя з дня стварэння музея абароны Брэсцкай крэпасці у філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" была прадстаўлена кніжная выстава "Брэсцкая крэпасць: падзеі, факты, сведчанні". Дзеці даведаліся аб Холмскіх варотах Брэсцкай крэпасці, аб скульптурнай кампазіцыі "Смага" і галоўным мануменце "Мужнасць".

 

пархімовцы

 

 

У філіяле " Пагранічная сельская бібліятэка" прайшло экспрэс – падарожжа " Сям'я і кніга - чытаем разам". На мерапрыемстве прысутнічалі матулі са сваімі дзецьмі, якіх яны яшчэ зусім маленькімі прывялі ў бібліятэку, і цяпер наведваюць яе разам. Дзеці чыталі вершы пра маму і тату, разам з бацькамі адказвалі на пытанні конкурсу "Літаратурнае асарці".

 

IMG 1992

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.