У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Трагедыя Хатыні”. Для вучняў мясцовай школы бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Хатынь-75 год страшнаму ўроку гісторыі”, паказала дзецям прэзентацыю “Мемарыяльны комплекс Хатынь” і ўрывак з фільма “Ідзі і глядзі” знятым у жанры ваеннай драмы па сцэнарыю беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча.