Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, прайшоў вусны часопіс “Бярозы Хатыні і Вечны агонь”. Бібліятэкар расказала прысутным аб вялікай трагедыі маленькай вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак у Беларусі, якія фашысты знішчылі на тэрыторыі Беларусі.