231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Евро игры

 
Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла конкурс малюнкаў “Аб той, што дарыць нам жыццё”, прысвечаны Дню маці. Падчас мерапрыемства дзеці малявалі і расказвалі пра сваіх любімых матулях. Якія яны ласкавыя, мудрыя і добрыя.Аб той што дарыць нам жыццё

Напярэдадні свята, прысвечанага Дню маці ў філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў урок-бяседа “Калі побач мама – родны свет”. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы дабразычлівасці. Лісты ўдзячнасці, якія атрымалі дзеці, крануць сэрца кожнай мамы і заставяць ўсміхнуцца.Калі побач мама  родны свет

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю”, на якім сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. Дзеці акунуліся ў гісторыю свята, дазналіся, адкуль пайшло слова “Мама”, пазнаёміліся з творамі,прысвечанымі тэме маці. Удзельнікі аб’яднання чыталі вершы , пасловіцы, пагаворкі, спявалі песні пра сваіх матуль. На прыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Што значыць слова мама для мяне!”, якая дзейнічае на працягу тыдня, прысвечанага Дню Маці.Пагаворым сёння пра матулю

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей Масалянскай школы паэтычную гадзіну “Мама- галоўнае слова” да Дня Маці. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра маму. І зразумелі, што колькі б ні было гадоў, 5 ці 50, нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, дабрыня, клопат і яе парада. Мама- гэта слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень радасці ці гора, самае пяшчотнае і самае шматграннае.Мама- галоўнае слова

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” з мэтай экалагічнага выхавання прайшла пазнавальная гадзіна “Сцежкамі запаведнага краю”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй утварэння запаведніка - Белавежская пушча, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы, паведамленні аб жыхарах пушчы.Сцежкамі запаведнага краю

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Міфы і факты пра наркотыкі”. Бібліятэкар распавяла падлеткам, што наркаманія - страшная хвароба, а не вясёлае баўленне часу. Неабходна памятаць - з першага прыёму наркотыкі пачынаюць кіраваць чалавекам, не даюць яму думаць самому за сябе, штурхаюць людзей на злачынствы. Разам абмеркавалі як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы.Міфы і факты пра наркотыкі

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.