231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Немагчыма выказать словамі тыя пачуцці, якія выклікаюць у нас салдаты Вялікай айчыннай...З  нагоды дня Перамогі 8 мая  у Старадварэцкай бібліятэцы  адбылася літаратурна-музыкальная кампазіцыя "Паклон вам, героі вайны". Гучалі вершы і песні. Мерапрыемства наведаў удзельнік ваенных дзянняў у Афганістане Шаўчэня Віктар Мікалаевіч, які сказаў некалькі слоў дзецям аб неабходнасці захоўваць мір, аб недапушчальнасці вайны, як найвялікшага зла.

Паклон вам героі вайны

У аграгарадку Пагранічны быў праведзены сумесны музакальна- эстэтычны праект “Прошла война – осталась память”. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” падрыхтавала літаратурную паліцу “Вялікая Перамога”, на якой была прадстаўлена тэматычная літаратура.

Вялікая Перамога

Напярэдадні Дня Перамогі чытачы філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у бібліятэчнай акцыі “Прачытай кнігу аб вайне”. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “76 лет - Великой Победе”, на якой была прадстаўлена літаратура рускіх і беларускіх аўтараў, якая расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Кожны жадаючы змог знайсці тут сабе твор па густу, узяць дамоў альбо прачытаць урывак з твора на месцы, тым самым прыняць удзел у акцыі.
 Прачытай кнігу аб вайне

Як дань памяці бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з жыхарамі аг. Масаляны наведала помнік землякам, загінуўшым у годы Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу, які быў прысвечаны 76 – гадавіне з Дня Перамогі, гучалі словы падзякі і гонару за нашых воінаў – землякоў.

Мітынг прысвечаны 76 гадавіне Вялікай Перамогі

 
 

Да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пісьменнікі аб вайне”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, распавядалі пра беззапаветны гераізм, пра подзвігі нашых людзей ў імя Радзімы і дзеля абароны ўсяго таго, што нам дорага і свята. Мастацкія творы пра вайну захоўваюць думкі і пачуцці тых, хто змагаўся за мірнае жыццё людзей.

Пісьменнікі аб вайне1

 

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў урок мужнасці «Здесь говорят лишь камни», які быў прысвечаны Брэсцкай крэпасці. Прысутныя пашырылі свае веды аб абароне Брэсцкай крэпасці.

Здесь говорят лишь камни

 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.