231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі краязнаўчую экскурсію “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”, падчас якой дзеці атрымалі кароткую інфармацыю па гісторыі краю, пазнаёміліся з імёнамі славутых людзей Бераставіччыны. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена фотагалерэя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, на якой змешчаны фотаздымкі краявідаў і жыхароў  Бераставіччыны, зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя. Дзяцей асабліва зацікавілі фота страчанай спадчыны Бераставіцкага краю.

Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю

Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Года народнага адзінства была аформлена кніжна-інфармацыйная выстава “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі” і для наведвальнікаў бібліятэкі праведзена гістарычная інфарміна “Сімвалы беларускай дзяржаўнасці”, падчас якой бібліятэкар паведаміла аб некаторых змяненнях у Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.
 Дзяржаўныя сімвалы краіны

9 мая, у Дзень Перамогі, ў гарадскім парку “500-годдзя Вялікай Бераставіцы” дзейнічала святочная пляцоўка з кніжнай выставай “Вечны агонь Перамогі” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліятэкары падрыхтавалі 49 кніг і альбомаў, прысвечаных Дню Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама працавала чытальная зала на адкрытым паветры, дзе наведвальнікі любога ўзросту маглі азнаёміцца з цікавымі ілюстраванымі выданнямі, пачытаць вершы аб Вялікай Айчыннай вайне ў зборніку “Памяць вогненных гадоў”.

Памяць вогненных гадоў

Немагчыма выказать словамі тыя пачуцці, якія выклікаюць у нас салдаты Вялікай айчыннай...З  нагоды дня Перамогі 8 мая  у Старадварэцкай бібліятэцы  адбылася літаратурна-музыкальная кампазіцыя "Паклон вам, героі вайны". Гучалі вершы і песні. Мерапрыемства наведаў удзельнік ваенных дзянняў у Афганістане Шаўчэня Віктар Мікалаевіч, які сказаў некалькі слоў дзецям аб неабходнасці захоўваць мір, аб недапушчальнасці вайны, як найвялікшага зла.

Паклон вам героі вайны

У аграгарадку Пагранічны быў праведзены сумесны музакальна- эстэтычны праект “Прошла война – осталась память”. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” падрыхтавала літаратурную паліцу “Вялікая Перамога”, на якой была прадстаўлена тэматычная літаратура.

Вялікая Перамога

Напярэдадні Дня Перамогі чытачы філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у бібліятэчнай акцыі “Прачытай кнігу аб вайне”. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “76 лет - Великой Победе”, на якой была прадстаўлена літаратура рускіх і беларускіх аўтараў, якая расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Кожны жадаючы змог знайсці тут сабе твор па густу, узяць дамоў альбо прачытаць урывак з твора на месцы, тым самым прыняць удзел у акцыі.
 Прачытай кнігу аб вайне
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.