231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да Года народнага адзінства прайшлі гучныя чытанні “Мы такія розныя, мы такія аднолькавыя”. У гэты дзень дзяцей паклікала да сябе ў госці Казка. Казка - скарбніца жыццёвага вопыту і традыцый розных народаў, шматграннасць захоўваемай інфармацыі. Казка нясе ў сабе культуру, светапогляд, стыль узаемаадносін, маральныя нормы пэўнага народа. Прычым у казках звычайна перадаецца самае патаемнае і характэрнае для нацыі. Падчас мерапрыемства дзеці чыталі казкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Казачны мікс”, разгадвалі загадкі.
Мы такія розныя мы такія аднолькавыя
 
 

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў бібліятэкар філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» правяла дыялогавую пляцоўку для моладзі «SOS! Заставайся на лініі жыцця!».  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў выставай - сігналам «Разам супраць белай смерці», на якой была прадстаўлена літаратура, перыядычныя выданні, памяткі. Зачыталі некалькі эпізодаў з дзённіка пачынаючага наркамана, потым разам абмеркавалі прачытанае. На памяць аб мерапрыемстве моладзь атрымала буклеты “Умей сказать “НЕТ!”.
Заставайся на лініі жыцця
 
 

У філіяле "Старадварэцкая сельская  бібліятэка"  адбылася гульня - перасцярога "Бяспечнае лета". Удзельнікі адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні. Прысутныя паказалі добрую падрыхтоўку да летніх канікул ў сэнсе бяспекі і аховы здароўя.

Бяспечнае лета

 

Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”  правяла гульнявую праграму “Добрым смехам смяюцца дзеці”. Была аформлена кніжная выстава, на якой была размешчана літаратура для дзяцей і падлеткаў. Можна было пазнаёміцца з навінкамі, а таксама выбраць сабе твор па густу разнастайнага напрамку. Вельмі захапіла дзяцей гульнявая праграма, дзе можна было праявіць сябе ў лоўкасці, кемлівасці, хуткасці. Пераможцаў чакалі падарункі і салодкія пачастункі. У выкананні саміх дзяцей гучалі песні і вершы пра дзяцінства. Працавалі гандлёвыя кропкі, салодкая вата, поп-корн, аквагрым, лазертак, горка, батут… Вельмі цікава, весела і з задорынкай прайшло свята, якое, напэўна, запомніцца надоўга кожнаму, хто знайшоў вольную часіну і прыйшоў, каб адпачыць разам са сваімі дзецьмі.
Добрым смехам смяюцца дзеці
 
 

У рамках Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” прайшла экалагічная экскурсія “Багацце расліннага свету”. Экалагічнае выхаванне дапамагае не толькі дзецям, але і дарослым зберагчы багацце і прыгажосць навакольнага асяроддзя. Кнігі раскрываюць чытачу таямніцы прыроды, даюць магчымасць па – новаму убачыць прыгажосць сваіх мясцін.
Багацце расліннага свету
 
 

Для ўдзельнікаў летняга лагера з дзённым прыбываннем “Сонейка” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў бібліяграфічны агляд літаратуры “Каралева жывога слова”, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшка. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам знакамітай пісьменніцы, цесна звязанай з Гродна і яго ваколіцамі. Таксама прагледзелі фільм “Эліза Ажэшка”, які больш падрабязна расказаў аб жыццевым шляху пісьменніцы.
Каралева жывога слова
 
 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.