231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

У нядзелю 18 ліпеня на інтэрактыўнай пляцоўцы “#БераставіцаМаладая”, ля летняга амфітэатру супрацоўнікі раённай і дзіцячай бібліятэк правялі для дзяцей інфармацыйную гадзіну “Таямніцы дзеда Прыродаведа”, прысвечаную навакольнаму асяроддзю і тэматычную віктарыну “Знаўцы прыроды” пра жывёльны і раслінны свет нашай планеты. Свае адказы хлопчыкі і дзяўчынкі дружна малявалі на дошцы каляровымі маркерамі. Таксама падчас працы пляцоўкі дзеці гулялі ў настольныя гульні і чыталі прапанаваныя на выставе кнігі і перыядычныя выданні.

21.072

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібіліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пісьменніца з мінулага”, да 145-годдзя з дня нараджэння Элаізы Пашкевіч – Цёткі, беларускай пісьменніцы. Наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень маглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніцы. Бібліятэкар прапанавала пачытаць некалькі яе вядомых твораў, што вельмі зацікавіла чытачоў і яны з задавальненнем узялі кнігі Цёткі дамоў пачытаць.

Пісьменніца з мінулага

Як важна берагчы і шанаваць усё тое, што з такой працай дасталося нашым продкам, прыўмножанае нашымі бацькамі і імя якому - мая любімая Радзіма, мая Беларусь! Менавіта гэтыя пытанні і каштоўнасці абмяркоўваліся падчас гутаркі «Жыць заўсёды ў міры» ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка».

Жыць заўсёды ў міры

Напярэдадні дня нараджэння  беларускай паэтэсы і публіцыста Цёткі (сапраўднае імя Алаіза Пашкевіч) супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага аформілі кніжную выставу ”Жыве яе ліра нанова” і правялі для вучняў старшых класаў сярэдняй школы літаратурна-біяграфічны ракурс, падчас якога пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі фактамі жыццёвай і творчай біяграфіі беларускай паэтэсы, асветніцы і ўдзельніцы рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
2

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны компас “Зямлі роднай душа і памяць”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як шмат людзей жыве ў Беларусі, што ўсе яны розныя, але любяць сваю Радзіму. Чаму зямля - маці наша, а Радзіма - гэта наша гісторыя, наша культура, нашы традыцыі.
Зямлі роднай душа і памяць
 
 

На моладзевай пляцоўцы “У лабірынце вольнага часу” адбыліся гучныя чытанні “Малая радзіма, з табой маё сэрца”. Наведвальнікі чыталі творы пісьменнікаў - землякоў, пазнаёміліся з выставай “Тут карані, адсюль вытокі”, адказвалі на пытанні віктарыны “Мая Радзіма”.

Малая радзіма з табой маё сэрца

 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.