231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

“Наркотыкам – НЕ!” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй, які адзначаецца ў свеце 26 чэрвеня. Бібліятэкары правялі для вучняў старшых класаў шок-урок “Наркотыкі – вандроўка без вяртання”, падчас якога напомнілі дзецям аб шкодным і небяспечным уплыве наркотыкаў на здароўе чалавека, а таксама расказалі ім аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Завяршыўся Дзень інфармацыі праглядам віртуальнага інфармацыйнага часопіса “26 чэрвеня - Міжнародны Дзеньбарацьбы з наркаманіяй”, з якім можна азнаёміцца на сайце раённай бібліятэкі.

Наркотыкам НЕ

 

Для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію “З гісторыі Вялікай Бераставіцы”. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй бібліятэкі і з самымі важнымі і цікавымі старонкамі гісторыі Бераставіцкага краю, з імёнамі гістарычных асоб і гістарычнымі падзеямі на бераставіцкай зямлі. Асабліва зацікавіла навучэнцаў фотаэкспазіцыя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, на якой прадстаўленны фотаздымкі пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя.
З гісторыі Вялікай Бераставіцы
 
 

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. На гэты раз удзельнікі прыйшлі са сваімі сябрамі. Урок мужнасці і гераізму “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі!..” быў прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з некаторымі фактамі з гісторыі вайны, прарэкламавала літаратуру ваеннай тэматыкі для дзяцей. Цікава было паслухаць расказы дзяцей пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі супраць фашыстаў. Амаль кожнаму было што расказаць. Прыемна было пачуць тое, што сёння дзеці такога ўзросту ведаюць пра сваіх продкаў, ведаюць пра вайну… Значыць смела можна рабіць вынік: калі мы, дарослыя, будзем размаўляць з дзецьмі на тэму вайны, будучае пакаленне будзе ведаць сваю гісторыю і ганарыцца сваей краінай.
Гэты дзень мы набліжалі як маглі
 
 

Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў гістарычны ракурс "Нам не забыть ту роковую дату ...". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся як 80 гадоў таму пачалася ВАВ. Напрыканцы мерапрыемства  прайшла хвіліна маўчання ў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Нам не забыть ту роковую дату

 

У філіяле «Пархімаўская ІСБ» прайшоў бібліятэчны ўрок - экскурсія "Дом, дзе жывуць кнігі», гасцямі якога былі дзеці з школьнага летняга лагера «Круіз летніх адкрыццяў». Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з бібліятэкай і з правіламі паводзін у ёй.
Дом дзе жывуць кнігі
 

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў конкурс малюнкаў "Фарбы жыцця", прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. З творчасцю юных мастакоў можна пазнаёміцца ў бібліятэцы на аднайменнай выставе, якая будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня.

Фарбы жыцця

 
 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.