17 жніўня, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прымае ўдзел у каравай-фэсце "Бацькава булка", які праходзіць у г.Свіслач. Свята прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва, а таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Майстар па вышыўцы, Анастасія Касьян, прымае ўдзел у выставе конкурсе " Ручнік як шлях жыцця".Як заўсёды нашы майстры аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры дэманструюць майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, а таксама выставу-продаж для жыхароў і гасцей горада.