231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

“Ляці, ляці Купалаўскае слова…”. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні, прысвечаныя 139- годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага класіка Янкі Купалы. Творы вядомага майстра слова шырока вядомыя не толькі на радзіме, але і за мяжой. У паэзіі Янкі Купалы гарманічна пераплятаюцца пачуццё, глыбокія разважанні, любоў да роднага краю. На сустрэчы гучалі вядомыя вершы класіка ў выкананні гасцей літаратурнага чытання, а кніжная выстава зборнікаў вершаў знакамітага суайчынніка дала магчымасць кожнаму жадаючаму прачытаць любы твор услых і тым самым выказаць любоў і павагу да беларускага класіка.
Ляці ляці Купалаўскае слова
 
 

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у раённым святочным мерапрыемстве “Паклон табе, мой беларускі край!”. Увазе жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь”, на якой была змешчана навуковая, дакументальная, публіцыстычная, мемуарная літаратура, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асобае месца занялі выданні, ў якіх змешчаны дакументы, фотаздымкі, франтавыя лісты, плакаты, успаміны франтавікоў, якія ўдзельнічалі ў баях.

Чыстае імя маёй Радзімы1

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей аг. Масаляны гульню – віктарыну “Ганаруся сваёй краінай”. Дзеці спачатку даведаліся, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца  3 ліпеня. Бібліятэкар прапанавала прысутным адказаць на шэраг гістарычных, культурных і палітычных пытанняў. Прысутным вельмі спадабалася мерапрыемства з якога кожны ўзяў шмат новага і цікавага.Ганаруся сваёй краінай

27 июня, в День молодежи, Берестовицкая районная библиотека им. В.М. Ковалевского совместно с детской библиотекой организовали летний читающий дворик “ЛитФест по-берестовицки” в рамках областного проекта “ЛітФэст”. Сотрудники библиотеки знакомили с новыми книжными иллюстрированными изданиями, представленными на выставке “Молодежь и время”, книгами о молодых и талантливых творческих личностях Беларуси. Библиотекари приглашали посмотреть периодические издания, новые книги, а также книги для разных категорий граждан и на различные темы. Особенно пользовались успехом книги о рыбалке, по пчеловодству, издания по рукоделию и изготовлению сувениров своими руками, а также иллюстированные издания по истории и культуре Беларуси. Детей заинтересовали красочные издания о растительном и животном мире. Здесь же они могли заняться рисованием на магнитно-маркерной доске и создать собственный плакат, а также поиграть в настольный футбол. Библиотекари провели для детей познавательные викторины и игры.
 ЛитФест по берестовицки

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі ў рамках юбілейнага Х фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст” прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Польская культура на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі”. Увазе гасцей бібліятэкары прадставілі сучасную польскую паэзію, літаратуру да 180-годдзя з дня нараджэння польскай і беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка і ўраджэнца Навагрудчыны паэта Адама Міцкевіча, на якога зрабіў у свой час уплыў малабераставіцкі гісторык Ігнацій Анацэвіч.Таксама да юбілейнага фестывалю польскай культуры і побыту сабраны выданні пра аг. Вялікія Эйсманты, святочныя праграмы 2012-2020 гг. і альбомы, прысвечаныя міжэтнічным сувязям на Беларусі.
Польская культура на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі
 
 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.