231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Вядомаму беларускаму скульптару Ўладзіміру Церабуну раённая бібліятэка прысвяціла кніжную выставу “Мае манументы – сімвалы жыцця”. Бібліятэкары прадставілі наведвальнікам пазнавальную літаратуру аб жыццёвым і творчым лёсе Ў.В.Церабуна – аўтара бераставіцкага сімвала “Дрэва жыцця”. Гэта скульптурная кампазіцыя ўпрыгожана вавёркай – геральдычным сімвалам  Вялікай Бераставіцы. Сярод прадстаўленых кніг, часопісаў і газет выдзяляюцца альбомы “На хвалях часу”, ”Художественный образ Гродненщины”, “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”, якія яскрава  расказваюць аб майстэрстве скульптара Ў.В.Церабуна, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
 фото 1
 

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава-агляд “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі”. Бібліятэкар распавяла, што Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года, што гэта свята неабходнае для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і абароны нашай культурнай спадчыны. Таксама наведвальнікі даведаліся, што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
 Гісторыка культурныя каштоўнасці Беларусі

Кніга займае значнае месца ў жыцці кожнага чалавека. Яна прыходзіць у наша жыццё з маленства, з першых яскравых малюнкаў і захапляючых казак, з першых літар, якія пачыналі вывучаць у школе. Чалавек павінен паважаць, шанаваць, берагчы і захоўваць кнігу. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна дапамогі “Кніжная бальнічка” (чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок”). Дзеці разам з бібліятэкарам з задавальненнем і ахвотай рамантавалі кнігі, якія пашкодзіліся ад шматразовага выкарыстання, падклейвалі кніжныя вокладкі і старонкі. Аказаўшы кнігам “дапамогу”, юныя чытачы засталіся задаволеныя тым, што ўнеслі свой невялічкі ўклад у “гісторыю жыцця” выданняў, якія чыталі ў свой час яшчэ іх бацькі.

Кніжная бальнічка

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”. Дзеці з задавальненнем акунуліся ў атмасферу казачнага свету, дзе разам з героямі вядомых казак разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўнялі радок любімай казкі працягам і яшчэ раз упэўніліся, што “Сказка ложь, да в ней намёк – добру молодцу урок”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Казка дзверы адчыняе”. Прадоўжылася мерапрыемства гульнявой праграмай. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкія пачастункі.
 Падарожжа ў казачны свет

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага аб'яднання “Знайка” адбыўся экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну “Экалогія”, прымеркаваны да Дня экалагічных ведаў. Бібліятэкар распавяла аб ходзе гульні і правілах паводзін у квэсце. Дзеці даведаліся пра тое, што квэст - гэта прыгодніцкая, спартыўная гульня, у якой неабходна вырашаць інтэлектуальныя заданні, праявіць кемлівасць і прынцып згуртаванасці. За пэўны час удзельнікі павінны былі выканаць заданні, якія адлюстроўваюць прыклады рашэння экалагічных праблем. На ўсіх станцыях актыўна адказвалі на пытанні, вырашалі задачы, разгадвалі загадкі, рэбусы і спасцігалі веды па экалогіі. За правільныя адказы атрымлівалі літары чароўнага экалагічнага слова. Прайшоўшы ўсе станцыі, склалі слова “Прырода”.
 Падарожжа ў краіну Экалогія

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Нехварэйка». Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі аб згубных звычках, якія нясуць пагрозу жыццю. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа па краіне Здароўя, падчас якога вучыліся берагчы і ўмацоўваць сваё здароўе.

Пасяджэнне аматарскага абяднання

 
 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.