231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 5”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя пасёлка ў сямейных фотаздымках.” Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з выставай фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, дзе адлюстраваны помнікі архітэктуры, старажытныя вуліцы ХХ стагоддзя. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму вучонаму – манголазнаўцу, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы Восіпу Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка, а таксама партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіцкага краю.26.02.202

У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 7”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурны партрэт “Чараўнік роднага слова”, прысвечаны 85 – годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з цікавымі фактамі з біяграфіі паэта, а таксама з яго творчасцю. З вялікім задавальненнем дзеці чыталі жартоўныя і гумарыстычныя вершы,  казкі – пераказкі, дражнілкі. Самае цікавае, што Рыгор Барадулін у складзе дэлегацыі літаратараў прыязджаў у Вялікую Бераставіцу і яна яго так ўразіла, што ён прысвяціў свой верш “Успамінаючы Вялікую Бераставіцу.” На працягу мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава “Я – сын зямлі беларускай.”25.02.206

На працягу тыдня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” дзейнічала выстава-віншаванне “Гордимся тобою, защитник отечества!”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікам былі прадстаўлены перыядычныя выданні, кнігі для сапраўдных мужчын, а таксама віншавальныя паштоўкі, зробленыя рукамі юных чытачоў бібліятэкі.Гордимся тобою защитник отечества

21 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам» да Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі гучныя чытанні "Скарбы роднай мовы». На мерапрыемстве разам з вучнямі старэйшых класаў чытала класікаў беларускай мовы в.а. дырэктара ДУА Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа Шмароўская М.М.Скарбы роднай мовы

Выраб віншавальных паштовак да 23 лютага “Мой тата самы лепшы” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Дамавічок” адбыўся 22 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. У час правядзення мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, прапанавалі прачытаць вершы пра татаў, паведамілі алгарытм выканання святочнай паштоўкі, падрыхтавалі неабходныя шаблоны і загатоўкі. Вучні з задавальненнем працавалі над сваімі падарункамі і з добрым настроем развіталіся з бібліятэкарамі!Мой тата самы лепшы

21 лютага для дзяцей дзіцячага садка бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі” (у рамках Міжнароднага дня роднай мовы). Дзеці з цікавасцю паслухалі казкі на беларускай мове: “Дамок”, “Вол і асёл”, “Коцік, пеўнік і ліса”. Пасля гэтага, з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце. Казкі прымусілі задумацца ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, таму што літаратурныя творы, а тым больш казкі, ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках.Твае першыя кніжкі

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.