231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Для наведвальнікаў аздараўленчага лагера "Сонейка", у межах праграмы чытання "Лета і кніга", у філіяле "Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны марафон на лепшага знаўцу беларускіх твораў "Падарожжа ў краіну Чыталію". Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах "Загадкавы", "Чароўны капялюш", "Пазнай партрэт пісьменніка", "Хто як падае голас", адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, складалі пазлы.Была падрыхтавана інсцэніроўка верша Авяр'яна Дзеружынскага "Падманшчыца".Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава па кнігах, якія дзеці прачыталі за час летніх канікул. Скончылася мерапрыемства чытаннем вершаў на беларускай мове.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”. Па традыцыі ў гэты дзень ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. У іх абавязкі ўваходзіла выдача і прыём літаратуры, тэматычны падбор выданняў, растаноўка кніг ў фондзе, агляд і падшыўка перыядычных выданняў. "Новыя" бібліятэкары з задавальненнем ўключыліся ў работу і справіліся з усімі сваімі абавязкамі. А пад канец працоўнага дня прапанавалі часцей праводзіць такія дні. Дзень самакіравання сапраўды яднае кнігай бібліятэкара і чытачоў.

Бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Масаляны правялі рэтра-вечар "Калі мы былі маладымі ..." для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Ладачкі". Успомніць маладосць, правесці з карысцю час змаглі ўсе хто прыйшоў на сустрэчу. Удзельнікі ўспаміналі ўсім вядомыя і любімыя песні "Людзі сустракаюцца", "Там, дзе клён шуміць", "Ландышы" і многія іншыя. Актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе па фразе з песні трэба было назваць фільм. З задавальненнем спявалі "Чорны кот", "Добрыя дзяўчаты", "Стары клён", "Стаяць дзяўчынкі" ... І вядома, які ж вечар без танцаў? Госці з задавальненнем танцавалі пад песні сваёй маладосці. Па словах прысутных рэтра-вечар праляцеў вельмі хутка і цікава.

IMG 20190816 160927Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з юнымі чытачамі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг. Алекшыцы, дзе правялі бібліятэчную дэгустацыю «Сёння свята ў нас, яблычна-мядовы спас». Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра тры рэлігійных святы, тры Спаса, якія ўшаноўваюць дары прыроды: мёд, яблыкі і арэхі. Пачулі пра хрысціянскія традыцыі, пра розныя сарты яблыкаў, мёду, арэхаў і іх цалебныя ўласцівасці для нашага арганізма. Напрыканцы мерапрыемства пад акампанемент Макара Ул.М. прагучалі народныя песні.

14.08.2019     11:00 танцевально – развлекательная программа для детей  «В ритме танца» (оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «Лучики») 

IMG 20190814 121109

16.08.2019   18:00 в рамках открытого заседания «ЮДП» на 8 ПГЗ «Семёновка» была проведена танцевально – развлекательная программа «Веселятся погранцы и танцуют от души»

IMG 20190810 191020

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.