231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”  правяла гульнявую праграму “Добрым смехам смяюцца дзеці”. Была аформлена кніжная выстава, на якой была размешчана літаратура для дзяцей і падлеткаў. Можна было пазнаёміцца з навінкамі, а таксама выбраць сабе твор па густу разнастайнага напрамку. Вельмі захапіла дзяцей гульнявая праграма, дзе можна было праявіць сябе ў лоўкасці, кемлівасці, хуткасці. Пераможцаў чакалі падарункі і салодкія пачастункі. У выкананні саміх дзяцей гучалі песні і вершы пра дзяцінства. Працавалі гандлёвыя кропкі, салодкая вата, поп-корн, аквагрым, лазертак, горка, батут… Вельмі цікава, весела і з задорынкай прайшло свята, якое, напэўна, запомніцца надоўга кожнаму, хто знайшоў вольную часіну і прыйшоў, каб адпачыць разам са сваімі дзецьмі.
Добрым смехам смяюцца дзеці
 
 

У рамках Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” прайшла экалагічная экскурсія “Багацце расліннага свету”. Экалагічнае выхаванне дапамагае не толькі дзецям, але і дарослым зберагчы багацце і прыгажосць навакольнага асяроддзя. Кнігі раскрываюць чытачу таямніцы прыроды, даюць магчымасць па – новаму убачыць прыгажосць сваіх мясцін.
Багацце расліннага свету
 
 

Для ўдзельнікаў летняга лагера з дзённым прыбываннем “Сонейка” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў бібліяграфічны агляд літаратуры “Каралева жывога слова”, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшка. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам знакамітай пісьменніцы, цесна звязанай з Гродна і яго ваколіцамі. Таксама прагледзелі фільм “Эліза Ажэшка”, які больш падрабязна расказаў аб жыццевым шляху пісьменніцы.
Каралева жывога слова
 
 

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок культуры “Перадай “дабро” па крузе”. Бібліятэкар распавяла вучням пра дабро і зло на прыкладах літаратурных герояў. Прачытала прытчу і казку, дзе на наглядным прыкладзе паказана перамога дабра над злом… Прапанавала паўдзельнічаць у гульні. На пытанні віктарыны дзеці адказвалі паднімаючы ўверх картку: чырвоную, сінюю альбо белую. Удзельнічалі ўсе з задавальненнем, нават захапляюча, расказваючы розныя цікавыя гісторыі з жыцця свайго класа і пра сябе. З задавальненнем прачыталі некалькі вершаў пра дабро. Напрыканцы зрабілі вынік: дабрата – вельмі важная і так патрэбная ў жыцці кожнаму з нас. “Стань дабрэйшым і людзі да цябе пацягнуцца” – гэты крылаты выраз павінен стаць дэвізам кожнага чалавека.
 Перадай дабро

Бібліятэчны пікнік "Кніжнае лета" правяла для дзяцей Масалянского дзіцячага саду і пачатковай школы бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка". Спачатку ўсе разам абмеркавалі, хто якія казкі любіць чытаць і чаму. Даведаліся, што казкі любяць і вялікія і маленькія, а яшчэ вельмі падабаецца, калі дарослыя чытаюць дзецям. Далей была праведзена гульня - віктарына, якая складалася з некалькіх конкурсаў: "Пазнай казку", "Казачныя прадметы" і "Казачная вопратка і абутак". 
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.